Сілістра

горад у Балгарыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сілістраmap
Remove ads

Сілі́стра[2][3], таксама Сілістрыя[2] (балг.: Силистра [siˈlistrə], гістарычна балг.: Дръстър [ˈdrəstər]) — партовы горад на паўночным усходзе Балгарыі. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай абшчыны. Насельніцтва горада — каля 40 тысяч жыхароў. Размешчаны на Дунаі на мяжы з Румыніяй і з’яўляецца апошнім балгарскім населеным пунктам на Дунаі.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Насельніцтва горада — каля 40 тысяч жыхароў. Размешчаны на Дунаі прама на мяжы з Румыніяй і з’яўляецца апошнім балгарскім населеным пунктам на Дунаі.

Гісторыя

Thumb

Сілістра была заснавана рымлянамі пад назвай Дурастар (лац.: Durostorum) у 29 годзе на месцы ранейшага паселішча фракійцаў. Самымі раннімі вядомымі святымі Балгарыі з’яўляецца рымскія салдаты, які былі пакараны тут смерцю падчас пераследу Дыяклетыяна. Дурастар стаў важным ваенным цэнтрам рымскай правінцыі Мёзія і ператварыўся ў горад за часам Марка Аўрэлія. Горад стаў цэнтрам хрысціянскага епіскапату і цэнтрам хрысціянства ў рэгіёне. У 454 годзе ў горадзе нарадзіўся знакаміты палкаводзец Флавій Аэцый.

Пра падзеле Рымскай імперыі на Заходнюю і Усходнюю імперыі, горад апынуўся ў складзе апошняй. Прыблізна ў канцы VII стагоддзя горад быў уключаны ў склад Першага Балгарскага царства, а гарадскі епіскап Драстар быў абвешчаны першым патрыярхам Балгарыі. У 895 годзе падчас балгарска-венгерскай вайны 894—896 гадоў, венгры, саюзнікі Візантыі, аблажылі балгарскае войска, ачоленае асабіста Сімяонам I у гарадской крэпасці, але гэты напад быў адбіты[4]. У наступным годзе венгры былі рашуча разбітыя ў бітве на Паўднёвым Бугу.

У 969 годзе была ўзята кіеўскім князем Святаславам Ігаравічам.

Была неаднаразова ўзята рускай арміяй падчас Руска-турэцкіх войн. Былы асманскі вілает Сілістра ахопліваў увесь паўночны ўсход і ўсход сённяшняй Балгарыі, а таксама часці Дабруджы і Буджака.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Статыстыка колькасці насельніцтва з 1946 па 2024, Год ...
Remove ads

Славутасці

Да славутасцяў Сілістры адносіцца прыродны запаведнік Срэбырна (уваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА), які знаходзіцца блізка ад гарада, а таксама захаваная старажытная рымская сцяна.

Thumb

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads