Сіманас Даўкантас

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сіманас Даўкантас
Remove ads

Сі́манас Да́ўкантас (літ.: Simonas Daukantas, польск.: Szymon Dowkont, 17 (28) кастрычніка 1793 года, Кальвяй, цяпер Скуодаскі раён Літвы — 24 лістапада (6 снежня) 1864, Папіле, Жамойць, цяпер Акмянскі раён Літвы) — літоўскі гісторык і пісьменнік-асветнік, збіральнік фальклору, адзін з першых ідэолагаў літоўскага нацыянальнага адраджэння; аўтар першых прац па гісторыі Літвы, напісаных на літоўскай мове.

Хуткія факты Сіманас Даўкантас, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1822), дзе мог асабіста ведаць Адама Міцкевіча і многіх іншых філаматаў, але ад прапановы далучыцца да Таварыства філаматаў ухіліўся. Стараўся не канфліктаваць з царызмам у адкрытую, робячы стаўку на працяглую адукацыйную і выхаваўчую працу дзеля адраджэння літоўскай мовы і ідэнтычнасці. Ва ўніверсітэце на яго аказалі вялікі ўплыў лекцыі Ігната Жэготы Анацэвіча, які ўпершыню вылучыў гісторыю Літвы ў асобны курс. Працаваў у Рызе (1825—34) і Пецярбургу (1835—50, дзе падтрымліваў шчыльныя кантакты з Анацэвічам, Рамуальдам Падбярэскім і іншымі вядомымі культурнымі дзеячамі — выхадцамі з літоўскіх губерняў). Дакараў іх і іншых славянамоўных літвінаў, за тое, што яны "страцілі мову бацькоў"[4]. (Што не заўжды было праўдай, бо многія з іх набылі літвінскую самаідэнтыфікацыю толькі праз канферсію продкаў (русінаў) у каталіцкую рэлігію і культуру, або праз адаптацыю на месцы перасяленцаў з Польшчы, а не праз уласна літоўскія карані). У 1850 вярнуўся на радзіму, жыў у біскупа жамойцкага М. Валанчуса, з якім у самым канцы жыцця істотна разышоўся ў поглядах. (Для Валанчуса на першым плане стаяла выхаванне літоўцаў у хрысціянскім (каталіцкім) духу, а іх нацыянальная фармацыя падпарадкоўвалася гэтай задачы, а для Даўкантаса нацыянальнае адраджэнне стаяла на першым месцы, прычым ён не хаваў сваіх сімпатый да паганства). Яны абодва былі аднымі з першых літоўцаў (жамойтаў), выхадцаў з сялянства, якія здолелі атрымаць універсітэцкую адукацыю.

У працах па гісторыі, гісторыі культуры Літвы («Дзеянні старажытных літоўцаў і жамойтаў», 1822; «Лад жыцця старажытных літоўцаў», 1845; «Гісторыя Жамойці», кн. 1—2, выд. 1893—97) паказаў самабытнасць літоўскага народа, сцвярджаў яго права на самастойнасць. Складальнік зборнікаў літоўскага фальклору (1846, 1932), слоўнікаў літоўскай мовы. Аўтар падручнікаў, кніг па сельскай гаспадарцы. Большасць прац Даўкантаса былі выдадзеныя пасля яго смерці; паводле легенды, ён яшчэ ў юнацтве пакляўся, што не апублікуе ніводнай працы на нейкай іншай мове, апроч літоўскай (або жамойцкай), хаця ведаў 7 моў.

Працы Даўкантаса па гісторыі Літвы (як і працы Тэадора Нарбута, Юзафа Крашэўскага) не адпавядаюць крытэрыям акадэмічнай навукі нават ягонага часу, бо змяшчаюць значную колькасць міфалагічных, неправераных або некрытычна запазычаных звестак (містыфікацый), безпадстаўных абагульненняў і аналогій, маралізатарства і эмацыйнай нацыянальнай агітацыі. Напрыклад, прыдуманую Адамам Міцкевічам гісторыю пра Жывілю ён успрыняў як аўтэнтычнае літоўскае паданне і далей ужо сам пераказваў яго як нібыта рэальныя гістарычныя падзеі[5]. “Я пішу не для вучоных мужоў, але для тых матак, які хочуць апавядаць сваім дзецям пра дзеі іх дзедаў і прадзедаў” - тлумачыў Даўкантас мэты і сэнс сваёй творчасці[6]. Ён хацеў, каб яго аповеды трапілі “пад стрэхі”, - інакш кажучы, каб яны сталі традыцыйнымі паданнямі, часткай масавай свядомасці літоўцаў. Да Даўкантаса дзеячы Жамойцкага адраджэння былі схільныя да адасаблення ад астатніх літоўцаў, лічачы сябе хутчэй асобным народам. Ён быў першым, хто паставіў задачу стварэння адзінай літоўскамоўнай нацыі. Томас Венцлава назваў яго "першым млада-літвінам"[7].

Remove ads

Працы

  • Darbai senųjų lietuvių ir žemaičių (1822).
  • Istorija žemaitiška (1831—1834)[8].
  • Būdas senovės lietuvių, kalnėnų ir žemaičių (Санкт-Пецярбург, 1845) — Аблічча старажытных літоўцаў, горных і ніжніх (жамойтаў). Пад псеўданімам Jakub Laukys.
  • Pasakojimas apie veikalus lietuvių tautos senovėje (1850).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads