Сіман Залманавіч Рагінскі
вучоны, фізікахімік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сіман Залманавіч Рагі́нскі[2] (25 сакавіка 1900 — 5 лютага 1970) — савецкі вучоны ў галіне фізічнай хіміі, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1939).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў мястэчку Парычы (сучасны гарадскі пасёлак у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1917 годзе скончыў рэальнае вучылішча ў Екацярынаславе, паступіў вучыцца ў Маскоўскі ўніверсітэт[3]. У 1918 годзе вярнуўся ў Екацярынаслаў[3] і ў 1922 годзе скончыў Екацярынаслаўскі ўніверсітэт. Выкладаў у Горным інстытуце ў Днепрапятроўску і паступіў у аспірантуру пры Інстытуце фізічнай хіміі Акадэміі навук Украінскай ССР[3]. З 1928 года С. З. Рагінскі у Ленінграде: дацэнт, з 1930[2] года прафесар Ленінградскага політэхнічнага інстытута і адначасова навуковы супрацоўнік Ленінградскага аддзялення Інстытута хімічнай фізікі Акадэміі навук СССР. З 1941 года працаваў у Інстытуце фізічнай хіміі Акадэміі навук СССР, з 1961 года — у Інстытуце хімічнай фізікі, дзе ў 1961—1970 гадах загадваў лабараторыяй. Адначасова ў 1943—1952 гадах загадчык кафедры Маскоўскага інстытута хімічнага машынабудавання.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар шэрагу навуковых прац па гетэрагенным каталізе, радыяхіміі, храматаграфіі і інш. Устанавіў сувязь паміж каталітычнымі і паўправадніковымі ўласцівасцямі цвёрдых цел. Прапанаваў тэорыю мадыфікавання каталізатараў. Адным з першых выкарыстаў электронную мікраскапію[3] пры вывучэнні паверхні катадізатараў і прапанаваў мікрахімічную тэорыю актыўнасці іх паверхні.
Узнагароды
- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945, 1949).
- Сталінскія прэміі 1941 і 1945 гадоў.
- Медалі.
Памяць
У гарадскім пасёлку Парычы ў гонар вучонага названа адна з вуліц. [4]
Зноскі
- Рогинский Симон Залманович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
- Шур В. В. Беларускія ўласныя імёны. Беларуская антрапаніміка і тапаніміка. Дапаможнік для настаўнікаў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1998. — С. 76. — ISBN 985-02-0164-9
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads