Сімас Альгімантасавіч Скіндэрыс

літоўскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сімас Скіндэрыс (літ.: Simas Skinderis, нар. 17 лютага 1981, Панявежыс, Літва) — літоўскі футбаліст, брамнік.

Хуткія факты Сімас Скіндэрыс, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Гуляў у літоўскіх і казахскіх клубах. На працягу 2004—2006 гадоў гуляў у Беларусі за «Тарпеда-СКА» і «Нафтан». Пачынаючы з 2009 года выступаў за «Мінск», быў там асноўным брамнікам, гуляў з клубам у Лізе Еўропы.

У студзені 2012 года падпісаў двухгадовы кантракт з бабруйскай «Белшынай», дзе чаргаваўся на пазіцыі брамніка з Русланам Капанцовым.

У лютым 2013 года апынуўся ў мазырскай «Славіі». Быў другім брамнікам пасля Уладзіміра Гаева, але нярэдка з’яўляўся і ў стартавым складзе.

Па выніках сезону «Славія» вылецела ў Першую лігу, і Скіндэрыс у лютым 2014 года падпісаў кантракт з іншым клубам Першай лігі — «Гарадзеяй»[2]. У сезоне 2014 быў асноўным брамнікам «цукровых». У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з клубам[3]. У сезоне 2015 саступіў месца асноўнага брамніка маладому Ігнату Дастанку. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сезон[4]. У сезоне 2016 быў другім брамнікам «Гарадзеі» пасля Паўла Часноўскага, але ніводнага разу не з’явіўся на полі, а канец сезону ўвогуле прапусціў з-за траўмы.

У студзені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Гарадзею»[5]. Меў прапанову перайсці на трэнерскую працу ў беларускім клубе, але вырашыў вярнуцца на радзіму, дзе стаў іграком першалігавага «Нявежыса», які ўзначаліў брат Сімаса Марус. Па заканчэнні сезону 2017 пакінуў каманду.

Remove ads

Дасягненні

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads