Сінайска-Палесцінская кампанія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сіна́йска-Палесці́нская кампа́нія (англ.: Sinai and Palestine Campaign, ням.: Palästinafront, турэцк.: Sina ve Filistin Cephesi; 28 студзеня 1915 — 30 кастрычніка 1918) — баявыя дзеянні на Сінайскім паўвостраве, у Палесціне і Сірыі, якія адбываліся падчас Першай сусветнай вайны паміж войскамі Антанты (Вялікабрытанія, яе дамініёны і французскія падраздзяленні) з аднаго боку і Цэнтральных дзяржаў (Асманская імперыя пры падтрымцы Германіі) — з другога.
Пасля ўступлення Асманскай імперыі ў Першую сусветную вайну, асманскае кіраўніцтва прыняло рашэнне захапіць Суэцкі канал. У 1915 годзе разгарнулася барацьба за Суэц, у ходзе якой брытанскім войскам удалося адбіць спробы турэцкай арміі захапіць канал. У 1916 годзе і ў пачатку 1917 года працягвалася сінайская кампанія, у ходзе якой брытанскім войскам удалося адцясніць асманскую армію ў Палесціну. У студзені 1917 года ў час бою ля Рафы пачалася палесцінская кампанія[7]. У канцы 1917 года ў баях ля Газы і Беэр-Шэвы брытанцам удалося прарваць асманскі фронт і захапіць Іерусалім.
У верасні 1918 года, пасля зацішша, брытанскія войскі пачалі наступленне, якое завяршылася разгромам турэцкай арміі і захопам Палесціны, а таксама практычна ўсёй тэрыторыі Сірыі войскамі Брытанскай імперыі і атрадамі арабскіх паўстанцаў. Баявыя дзеянні завяршыліся на наступны дзень пасля падпісання Мудраскага перамір’я.
Пасля вайны Палесціна стала брытанскай мандатнай тэрыторыяй.
Remove ads
Вынікі і наступствы
Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны тэрыторыя Леванта перайшла пад кантроль краін Антанты (Брытанская імперыя і Францыя). Тэрыторыя сучасных Лівана і Сірыі патрапілі пад кантроль Францыі, а Палесціна і Іарданія былі занятыя брытанскімі войскамі. Яшчэ ў 1917 годзе міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Артурам Бэльфарам быў напісаны ліст лорду Уолтару Ротшыльду, прадстаўніку брытанскай яўрэйскай абшчыны[заўв. 2]. У гэтым лісце Бэльфар выказваў імкненне да садзейнічанню «стварэння яўрэйскай нацыянальнага ачага ў Палесціне»[9][10]. Тэкст дэкларацыі Бэльфара не ўтрымоўваў згадкі Іерусаліма і межаў Палесціны. Гэтая нявызначанасць стала ў далейшым крыніцай розначытанняў у трактоўках дэкларацыі[11]. 24 красавіка 1920 года на канферэнцыі ў Сан-Рэма «Дэкларацыя Бэльфара» была зацверджана саюзнікамі як аснова пасляваеннага ўрэгулявання ў Палесціне. На падставе рашэнняў канферэнцыі ў Сан-Рэма Ліга Нацый уручыла ў 1922 годзе Вялікабрытаніі мандат на Палесціну, тлумачачы гэта неабходнасцю «ўстанаўлення ў краіне палітычных, адміністрацыйных і эканамічных умоў для бяспечнага стварэння яўрэйскага нацыянальнага дома» [12]
Страты
Страты асманскай арміі ў ходзе баявых дзеянняў на Сінайскім паўвостраве і ў Палесціне невядомыя. Па дадзеных савецкага дэмографа Барыса Урланіса на Сінайска-палесцінскім фронце брытанскія войскі страцілі каля 7 000 чалавек загінуўшымі і каля 2 000 чалавек прапалі без вестак[13]. Па дадзеных камандавання ўзброеных сіл Аўстраліі аўстралійскія падраздзяленні падчас Сінайска-палесцінскай кампаніі страцілі 4 851 ваеннаслужачых загінулымі (з іх 416 афіцэраў і 4 435 салдат)[14].
Remove ads
Заўвагі
- На сінайска-палесцінскім фронце знаходзіліся нешматлікія нямецкія падраздзяленні, нямецкія самалёты і ўзбраенне германскай вытворчасці. Камандаванне войскамі Цэнтральных дзяржаў нароўні з асманскімі генераламі і афіцэрамі здзяйснялі нямецкія ваенныя саветнікі. Акрамя гэтага ў склад тэхнічна-артылерыйскага атрада, які ўдзельнічаў у наступленні на Суэцкі канал у 1916 годзе ўваходзілі і аўстра-венгерскія падраздзяленні і гарматы[1][2].
- Падчас Першай сусветнай вайны ў шэрагах брытанскай арміі ваяваў Яўрэйскі легіён, які быў сфарміраваны з яўрэяў-добраахвотнікаў. Падраздзяленні якія складаліся з яўрэяў Палесціны і іншых правінцый Асманскай імперыі, Вялікабрытаніі, Расіі, ЗША і Канады ваявалі ў тым ліку і на Сінайска-палесцінскім фронце[8].
Remove ads
Зноскі
- История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — 1975. — Т. 2. — С. 232.
- Dale, C.. German Forces in the Ottoman Empire 1914–1918 (англ.). Germancolonialuniforms.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2011. Праверана 14 июня 2011.
- Erickson, Edward J. Ordered to Die A History of the Ottoman Army in the First World War: Forward by General Hüseyiln Kivrikoglu. — Contributions in Military Studies. — Westport Connecticut: Greenwood Press, 2001. — P. 71. (англ.)
- Cemal Kemal. The Last Battle of the Ottoman State on the Palestine Front. — Modern Turkish History. — Ankara University, 2010. — P. 59. Архівавана 10 мая 2017. (англ.)
- Erickson, Edward J. Ordered to Die A History of the Ottoman Army in the First World War: Forward by General Hüseyiln Kivrikoglu. — Contributions in Military Studies. — Westport Connecticut: Greenwood Press, 2001. — P. 154. (англ.)
- Erickson, Edward J. Ordered to Die A History of the Ottoman Army in the First World War: Forward by General Hüseyiln Kivrikoglu. — Contributions in Military Studies. — Westport Connecticut: Greenwood Press, 2001. — P. 101. (англ.)
- «World War I in Palestine» (англ.)(недаступная спасылка). ww1-israel.org. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2016. Праверана 3 марта 2013.(англ.) . ww1-israel.org. з першакрыніцы 10 сакавіка 2013. Праверана 3 марта 2013.
- «Еврейский легион» (руск.)(недаступная спасылка). Электронная еврейская энциклопедия. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2017. Праверана 4 марта 2013.
- Давид Мендельсон.. «Британский Мандат» (руск.)(недаступная спасылка). Еврейское агентство. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2012. Праверана 4 марта 2013.
- Balfour Declaration 1917 (англ.)(недаступная спасылка). The Avalon Project at Yale Law School. Yale University (2 лістапада 1917). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 7 ліпеня 2008.
- Авива Халамиш. Иерусалим в период Британского мандата. — Тель-Авив: Открытый университет Израиля, 1998. — Т. 10. — С. 142. — (Иерусалим в веках).
- League of Nations:The Mandate for Palestine, July 24, 1922 (англ.). Modern History Sourcebook. Fordham University (24 ліпеня 1922). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 5 ліпеня 2008.
- Борис Урланис. Войны и народонаселение Европы. — Москва: Издательство социально-экономической литературы, 2002. — P. 155. — 565 p.
- WWI Sinai, Palestine and Syria (англ.)(недаступная спасылка). Army.gov.au. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2013.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads