Раксалана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хюрэ́м Хасекі́ Султа́н (асман. خرم سلطان, турэцк.: Hürrem Haseki Sultan), у Еўропе вядомая як Раксала́на (лац.: Roxolana). Адна з самых вядомых жанчын свету[7]. Сапраўднае імя невядома, паводле літаратурнай традыцыяй — Анастасія (або Алякса́ндра) Лісо́ўская (польск.: Alexandra Lisowska; 1505[8], Рагацін[9], Галіцкая зямля, Рускае ваяводства, або Чамяроўцы[10], Камянецкі павет, Падольскае ваяводства, Каралеўства Польскае — 15 сакавіка 1558[11], Стамбул, Асманская імперыя) — адна з жонак султана Асманскай імперыі Сулеймана I Цудоўнага. Трапіла ў султанскі гарэм пасля таго, як у 1518 або 1520 года была палонена крымскімі татарамі. Як жонка Сулеймана I мела вялікі ўплыў на асманскую палітыку, спрыяла ўзыходу на турэцкі сталец свайго сына Селіма II.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў 1505 годзе, бо пэўна вядома, што султан быў на 11 гадоў старэйшы за яе[8], а ён нарадзіўся ў 1494 годзе. У крыніцах XVI ст. крыніц пра імя будучай жонкі султана няма, першыя з’яўляюцца толькі ў XIX стагоддзі, называючы яе Анастасіяй, польскі пісьменнік Вацлаў Ржавускі — Аляксандрай[12]. Сучасны ўкраінскі гісторык Уладзімір Грабавецкі лічыць, што сапраўднае імя Раксаланы не захавалася, таму ўмоўна ў XIX стагоддзі даследчыкі назвалі яе Анастасіяй Лісаўскай[13].
Невядома дакладна таксама і месца нараджэння; паводле версіі польскага пісьменніка Самуэля Твардоўскага, які ў 1621 годзе пабываў у Стамбуле, яна паходзіць з сям’і святара з мястэчка Рагатын (цяпер у Івана-Франкоўскай вобласці)[9][14]; паводле версіі польскага паэта Маўрыцыя Гаслаўскага — яна родам з мястэчка Чамяроўцы (цяпер у Хмяльніцкай вобласці)[10][14]. Існуе версія, якая сумяшчае абодва варыянты — нарадзіцца Лісоўская магла ў Чамяроўцах, а вырасла — у Рагаціне, куды пераехаў бацька[15].
Пад час аднаго з набегаў татараў, між 1518 і 1520 гадамі, яна была схоплена ў палон і перапраўленая ў Стамбул. Мажліва, яе абрала Хафса Султан, маці Сулеймана, або ферзь Ібрагім-паша, які пазней і падараваў яе Сулейману[16].
Напачатку наложніца, Раксалана стала вялікім каханнем султана. Сулейман адрасаваў ёй сваю любоўную паэзію. У гарэме, называным Бабус-саадэ, гэта значыць «Брамы раявання», Раксалану назвалі Хюрэм, па-турэцку — «радасная», «усмешлівая»[16][17].
Першы сын Сулеймана і Раксаланы нарадзіўся ў 1521 годзе. Паводле законаў веры, султан мог мець чатыры законныя жонкі і столькі наложніцаў, колькі мог утрымліваць. Анастасія (Аляксандра) Лісоўская ў 1530 годзе стала чацвертай яго жонкай пад імем Хюрэм Султан, султан надаў ёй ранг баш-кадуні — галоўнай (а фактычна — адзінай) жонкі, таксама адмыслова для яе тытул хасекі султан, другі па значнасці ў гарэме пасля валідэ[18].
Па смерці султанавае маці ў 1534 годзе Хюрэм стала загадчыцаю гарэму[16]. Лічыцца, што менавіта яна пасля таго, як у 1541 згарэў Стары палац, загадала збудаваць гарэм пры палацы Тапкапы[16]. Насамрэч жа гарэмнае памяшканне існавала там яшчэ пры Мехмедзе II, Сулейман у 1528—1529 гадах разбудаваў і аднавіў яго, але жанчыны жылі там рэдка[16]. Пры Раксалане гарэм пераехаў у палац Тапкапы[16].
Раксалана прымала іншаземных паслоў, адказвала на пасланні іншаземных валадароў, уплывовых вяльможаў і мастакоў. У XVI стагоддзі флярэнтыйцы нават змясцілі парадны партрэт Хюрэм, для якога яна пазавала венецыянскаму мастаку, ва ўласнай карціннай галерэі. То быў адзіны жаночы партрэт сярод выяваў барадатых султанаў у цюрбанах[17].
У апошнія гады жыцця Раксалана цяжка хварэла і перайшла жыць з гарэму ў Стары палац. Памерла ў Стамбуле 15 сакавіка 1558[11].
Remove ads
Зноскі
- Smith B. G. The Oxford Encyclopedia of Women in World History: 4 Volume Set — OUP, 2008. — Vol. 4. — P. 517. — ISBN 978-0195148909 Праверана 22 красавіка 2023.
- Národní autority České republiky Праверана 8 чэрвеня 2022.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #119171538 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
- Národní autority České republiky Праверана 31 мая 2025.
- Ясинська Н. Одвічна загадка краси // Роксолана ў світі: Історико-краєзнавчий збірник [До 500-річчя від часу народження Роксолани]/ Автори-упорядники: Б. Гаврилів, І. Миронюк. — Івано-Франківськ: ПНУ імя В. Стефаника, 2008. — С. 8-11. — С. 11.
- Паводле версіі польскага пісьменніка Самуэля Твардоўскага
- Паводле версіі польскага паэта Маўрыцыя Гаслаўскага
- Рощина Н. Роксолана. Архівавана 2 студзеня 2014. [Знамениті українці]. — Х.: Фоліо, 2009. — С. 91.
- Рощина Н. Роксолана. Архівавана 2 студзеня 2014. [Знамениті українці]. — Х.: Фоліо, 2009. — С. 8.
- Гаврилів Б. Документальний портрет Роксолани зберігається в Луврі // Роксолана ў світі: Історико-краєзнавчий збірник [До 500-річчя від часу народження Роксолани]/ Автори-упорядники: Б. Гаврилів, І. Миронюк. — Івано-Франківськ: ПНУ імя В. Стефаника, 2008. — С. 3-7.
- Кочубей Ю. годсолана: доля, образ, символ // Назарук О. Роксоляна. — Харків: Книжковий Клуб «Клуб Сімейного Дозвілля», 2013. — С. 3-19.
- Рощина Н. Роксолана. Архівавана 2 студзеня 2014. [Знамениті українці]. — Х.: Фоліо, 2009. — С. 7.
- Турянська О. Де бувала «Роксоляна»… // Роксолана ў світі: Історико-краєзнавчий збірник [До 500-річчя від часу народження Роксолани]/ Автори-упорядники: Б. Гаврилів, І. Миронюк. — Івано-Франківськ: ПНУ імя В. Стефаника, 2008. — С. 12-17. — С. 16.
- Полищук А. Наследство Сулеймана Великолепного // Вокруг света. — № 6. — 1997. — С. 42.
- Leslie P. Peirce. The Imperial Harem: Women and Sovereignty in the Ottoman Empire. — New York: 1993. — 382 p.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads