Сіняк (Бурачнікавыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сіняк (Бурачнікавыя)
Remove ads

Сіня́к[1], Сіняквет[2] (Échium) — род кветкавых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae). Каля 50 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Заходняй Азіі і Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі 1 від — сіняк звычайны (Echium vulgare).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя, двухгадовыя або шматгадовыя цвердалістыя травы, рэдка хмызнякі. Лісце чаргавальнае, простае, суцэльнае, вузкае, лінейнае або ланцэтнае. Кветкі ў густых завітках, сабраных у мяцёльчатыя, шырокія пірамідальна-гронкападобныя або вузкія коласападобныя суквецці. Вяночак лейкападобнай формы, з касым адгінам, голым зевам, звонку апушаны. Тычынак — 5. Плод — чатырохарэшак.

Выкарыстанне

Лекавыя, алейныя, фарбавальныя, дэкаратыўныя і меданосныя расліны.

Зноскі

  1. Сіняк ў адпаведнасці з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 410.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 47. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads