Сіняя (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сі́няя[1], Сінія — рака ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Свіслач (басейн Дняпра).
Remove ads
Назва
У складальніка спісу гідронімаў дняпроўскага басейна П. Маштакова (1913) згаданы толькі варыянт "Сінія"[2].
Паводле Ул. Тапарова, балцкая назва з дыялектным суфіксам -ija. Магчыма, існуе сувязь з літоўскімі назвамі Seina, Sienis[3]. Літоўскія гідронімы Seina, Sainas А. Ванагас звязваў з літоўскім at-sainus «павольны, неахайны, лянівы», далей — да старажытнаісландскага seinn «павольны, позні», сярэдневерхненямецкага seine «павольны, лянівы», фракійскага seinas «лянівы, павольны»[4] (гэтае далей да індаеўрапейскага *sei- : si- «слабець; вялы, слабы; апускацца, пагружацца»[5]). Пазней Ул. Тапароў, згадваючы і прыклад дняпроўскай Сініі, той жа корань Sein- бачыў у назве рэчкі Сінболна на Павоччы, а "павольную" семантыку гідроніма ілюстраваў наяўнасцю суседняга да Сінболны ручая Ленівой[6]. Значэнне назвы - "Павольная, нехуткаплынная".
Утваральнік -ijа уласцівы балцкай гідраніміі (літоўскія рэкі Vilkijà, Juodijà ад vilkas "воўк", juodas "чорны").[крыніца?]
Паводле беларускага географа В. Жучкевіча, назва ракі Сіняя ўтвораная ад асновы сінь, сінец — выхады закісу жалеза на забалочаным лугу, таксама зараснікі сінелы, сінюхі[7].
Remove ads
Гідраграфія
Даўжыня ракі 23 км. Плошча вадазбору 508 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Пачынаецца за 3 км на захад ад вёскі Паплавы, вусце за 2,8 км на паўночны ўсход ад вёскі Цяплухі. Рэчышча каналізаванае.
Асноўныя прытокі: Каранскі канал (рака Точанка[8][9]), канал Халадцова[9], рака Млынка[9] (справа), Пратасевіцкі канал (злева).
На рацэ: горад Асіповічы.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
