Сітаўкавыя

Пліскавыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Сітаўкавыя
Remove ads

Сі́таўкавыя, плі́скавыя (Motacillidae) — сямейства пеўчых птушак атрада вераб’інападобных.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Невялікіх памераў птушкі са стройным сілуэтам. Даўжыня 12-23 см, маса 20-30 г. Галава невялікая, дзюба тонкая, прамая. Ногі падоўжаныя з тонкімі цэўкай і пальцамі, кіпцюр задняга пальца доўгі, амаль прамы. Крылы завостраныя, хвост падоўжаны; характэрная рыса птушак — частае калыханне хвастом уверх-уніз. Афарбоўка разнастайная, тыповыя белыя палі па краях хваста, палавы дымарфізм ад слабога да прыкметнага. Песня складаецца з шчэбету і свісту.

Remove ads

Пашырэнне

Распаўсюджаны ўсясветна, акрамя палярных абласцей і некаторых астравоў. У Еўропе прадстаўленыя свірстунамі і ўласна пліскамі. Большасць сітаўкавых — жыхары адкрытых біятопаў, сустракаюцца ад мораў, узбярэжжаў да альпійскага пояса і каменных асыпкаў гор на вышыні звыш 5000 м. Найбольш разнастайныя і шматлікія ў стэпах, лугах, саванах, антрапагенных ландшафтах, па берагах вадаёмаў; нямногія жыхары лясоў аддаюць перавагу ўзлеску і палянам.

Віды ўмераных шырот пералётныя.

Remove ads

Асаблівасці біялогіі

Сілкуюцца бесхрыбтовымі, у асноўным казуркамі. Корм збіраюць на зямлі, камянях, раслінах (звычайна ў прыземным ярусе), ловяць у паветры.

Гняздуюцца асобнымі парамі або некампактнымі пасяленнямі, як правіла на зямлі, радзей — у хованках. У кладцы 4-6 яец, наседжвае звычайна самка, птушанят выкормліваюць абодва бацькі.

Таксанамія

Каля 64 відаў, падзяляюцца на 5 родаў:

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads