Сітаўкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сітаўкі
Remove ads

Сі́таўкі[1], таксама Плі́скі[1] (Motacilla) — род птушак сямейства Сітаўкавыя (Motacillidae) атрада Вераб’інападобныя (Passeriformes). 11 відаў[1].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Адрозненняў ад іншых прадстаўнікоў сямейства сітаўкавых параўнальна няшмат. У доўгім вузкім, прама абрэзаным хвасце 2 сярэднія пёры крыху даўжэйшыя за бакавыя; першае махавое пяро карацейшае за другое і трэцяе. Слабвыгнуты кіпцюр задняга пальца карацейшы за сам палец.

Лад жыцця

Сітаўкі — пералётныя птушкі. Большасць сітавак трымаецца каля вады асобнымі сем’ямі ці невялікімі зграйкамі; гняздуюць сітаўкі на зямлі або ў дуплах. У адрозненне ад большасці дробных птушак па зямлі перасоўваецца не скачкамі, а бягом.

Распаўсюджанне

Пашыраны ў Афрыцы і Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі 3 віды: сітаўка белая, сітаўка жоўтагаловая, сітаўка жоўтая[1].

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads