Сітна (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сі́тненскае (Сітняцкае возера, Сітна) — возера ў Беларусі, у Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вярхіта. Знаходзіцца за 24 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Лёзна, каля вёскі Сітна.

Хуткія факты Сітна, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,47 км². Найбольшая глыбіня 2,7 м. Даўжыня 1,88 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 3,43 (4,25[2]) км. Плошча вадазбору 9,77 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй каля 10—14 м, параслі хмызняком, на поўначы — лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны.

У заходняй частцы возера выцякае ручай у раку Вярхіта.

У возеры водзяцца шчупак, плотка, акунь, карась і іншыя віды рыб.

Remove ads

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-38. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1981 г. (руск.)
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.  599 с., іл. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads