Сяргей Валянцінавіч Антонаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Валянцінавіч Антонаў
Remove ads

Сяргей Валянцінавіч Антонаў (нар. 26 жніўня 1968 года, Быхаў, Магілёўская вобласць, Беларусь) — журналіст, пісьменнік, уласны карэспандэнт беларускай газеты «Прыватны дэтэктыў» (з 2000 года).

Хуткія факты Сяргей Валянцінавіч Антонаў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 26 жніўня 1968 года ў Быхаве, Магілёўскай вобласці, Беларусь. Дзяцінства правёў у Быхаве. Першы свой аповяд асабіста запісаў у трохгадовым узросце. Ужо ў юнацтве марыў стаць сапраўдным пісьменнікам, аднак паводле патрабавання бацькі пасля заканчэння школы паступіў у Магілёўскі тэхналагічны інстытут (цяпер Магілёўскі дзяржаўны універсітэт харчавання). З другога курсу пайшоў на тэрміновую службу, якую праходзіў у Маскве. У 1992 годзе скончыў інстытут па спецыяльнасці інжынер-механік. Пасля службы уладкаваўся на працу раённую газету «Маяк Прыдняпроўя». З 2000 года — уласны карэспандэнт мінскай газеты «Прыватны дэтэктыў». Сябра партыі Беларускі Народны Фронт з пятнаццацігадовым стажам.

Быў заўважаны рэдактарамі выдавецтва АСТ і рэкамендаваны для ўдзелу ў праекце Дзмітрыя Глухоўскага «Сусвет Метро 2033», стаўшы яго аўтарам нумар два. Як пісьменнік схільны да апакаліптычнага рамантызму. Сярод літаратурных настаўнікаў — Мікалай Васільевіч Гогаль і Міхаіл Апанасавіч Булгакаў. Хобі — купажаванне венецыянскага шкла. Цяпер час працуе над трыма тэкстамі: футура-апакаліптычны раман «Стабілізатар. Мінск 2041» пра Беларусь, раман «Рублёўка» для серыі «Сусвет Метро 2033» і другі раман сагі пра вампіраў.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Тры раманы «Аргор» у жанры фэнтэзі.
  • Містычныя трылеры «Поўня» і « Скальпель доктара Менгеле» Выдавецтва «Амадэус». 2008.
  • Раманы « Цёмныя тунэлі», « У інтарэсах рэвалюцыі» і «Непахаваныя»; апавяданне « Tabula Rasa» з серыі " Сусвет Метро 2033 ". Выдавецтва АСТ. 2010 — 2012 гг.
  • Раман-фэнтэзі «Пяціборац». Выдавецтва «Эксмо». 2012.

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads