Тадэвуш Урублеўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тадэвуш Урублеўскі (польск.: Tadeusz Wróblewski, 8 лістапада 1858 — 7 ліпеня 1925) — польскі адвакат, грамадскі дзеяч.
Remove ads
Біяграфія

Нарадзіўся 8 лістапада 1858 года ў сям’і Яўстафія і Эміліі з Бянёўскіх, меў брата Аўгусціна[3]. Яго дзядзька Валерый Антоні Урублеўскі быў адным з кіраўнікоў Паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі, пазней — генерал Парыжскай Камуны.
Належаў да краёўцаў дэмакратычнага (або дэмакратычна-ліберальнага) кірунку, меў кантакты з дзеячамі літоўскага руху. Паводле літоўскага гісторыка Даруса Сталюнаса, у адвакацкай канторы Т. Урублеўскага з 1898 працаваў Ёнас Вілейшыс, адзін з прызнаных лідараў літоўскага руху. У 1904 Т. Урублеўскі абараняў на судзе іншага літоўскага дзеяча Павіласа Вішынскаса[4]. Т. Урублеўскі быў упэўнены, што «мір і згода запануюць у нашым краі, калі ўсе мы будзем імкнуцца да ўсталявання брацкіх і справядлівых адносінаў уласнымі сіламі, а не пры дапамозе паліцыі, судовых прысудаў і турмаў»[5]. Збіраў бібліятэку, якую потым перадаў гораду Вільні.

Remove ads
Зноскі
- Bibliothèque nationale de France Tadeusz Stanisław Wróblewski // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- Paweł Chojnacki. Historia szaleństwa w wyniku anarchizmu - Augustyn Wróblewski 1866–1913 (?)(недаступная спасылка) (27 października 2008). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2009. Праверана 16 кастрычніка 2011.
- Сталюнас Д. Гражданин Великого Княжества Литовского // Вильнюс = Vilnius. — 1989. — Март — апрель. С. 129
- Jurkiewicz J. Demokraci wileńścy w latach 1905—1914 (Zarys dzałalności i myśli politycznej) // Acta Baltico-Slavica. — XV. — 1983. S. 161
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads