Тайнік сэрцападобны

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Тайнік сэрцападобны
Remove ads

Та́йнік сэрцападобны[1] (Listéra cordáta) — від кветкавых раслін роду Тайнік (Listera) сямейства Архідныя (Orchidaceae)[2].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Параўнанне будовы тайніка сэрцападобнага (В) і яйкападобнага (А). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Тайнік сэрцападобны — шматгадовая травяністая расліна. Карэнішча паўзучае.

Лісце супраціўнае, сэрцападобнай формы. Кветкі дробныя, жоўта-зялёныя, сабраны ў шматкветкавыя суквецці, размешчаныя на канцы сцябла вышынёй 25—60 см. Плод — каробачка.

Thumb
Лісце тайніка сэрцападобнага маюць сэрцападобную форму
Remove ads

Арэал і экалогія

Арэал — раёны з умераным кліматам Еўропы і Паўночнай Амерыкі, на поўначы сустракаецца ў тундравых раёнах Еўразіі і ў Грэнландыі. Аддае перавагу вільготным зацененым месцам, у асноўным у лясной зоне. У гарах можа расці да вышыні 2000 м (у паўднёвай частцы арэалу)[3]. Ценевынослівая расліна, гіграфіт, алігатроф, мезатроф[4].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads