Таксаномія (біялогія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
У біялогіі таксано́мія (ад стар.-грэч.: τάξις (таксіс) — «размяшчэнне, строй, парадак» і стар.-грэч.: -νομία (-номія) — «закон»)[1] — гэта навуковае даследаванне называння, азначэнне (адмежавання ) і класіфікацыі груп біялагічных арганізмаў на падставе агульных уласцівасцяў. Арганізмы аб’ядноўваюцца ў таксоны, і гэтыя групы атрымліваюць таксанамічны ранг; групы аднаго рангу могуць аб’ядноўвацца ў больш агульныя групы вышэйшага рангу, утвараючы таксанамічную іерархію. Асноўныя рангі, што выкарыстоўваюцца ў сучаснай сістэме: дамен, царства, тып (часам у батаніцы замест тыпу выкарыстоўваецца аддзел), клас, атрад, сямейства, род, і від. Шведскі батанік Карл Ліней лічыцца заснавальнікам сучаснай сістэмы таксаноміі, распрацаваўшы ранжыраваную сістэму, вядомую як сістэма Лінея , для катэгарызацыі арганізмаў.
З развіццём тэорыі, даных і аналітычных тэхналогій біялагічнай сістэматыкі, сістэма Лінея трансфармавалася ў сістэму сучаснай біялагічнай класіфікацыі, якая накіравана на адлюстраванне эвалюцыйных сувязяў паміж арганізмамі, як жывымі, так і вымерлымі.
Remove ads
Азначэнне
Таксаномія, сістэматыка і класіфікацыя звязаны паміж сабой і іх значэнні часта перакрыжоўваюцца[1].
Дакладнае азначэнне таксаноміі адрозніваецца ў залежнасці ад крыніцы, але сутнасць дысцыпліны застаецца нязменнай: канцэптуалізацыя, называнне і класіфікацыя груп арганізмаў[2]. У якасці арыенціру ніжэй прадстаўлены сучасныя азначэнні таксаноміі:
- Тэорыя і практыка групавання асобін у віды, упарадкаванне відаў у больш буйныя групы і наданне гэтым групам назваў, такім чынам ствараючы класіфікацыю[3].
- Галіна навукі (і асноўны кампанент сістэматыкі), якая ахоплівае апісанне, ідэнтыфікацыю, наменклатуру і класіфікацыю[4].
- Навука пра класіфікацыю; у біялогіі — размяшчэнне арганізмаў у межах класіфікацыі[5].
- «Навука пра класіфікацыю, якая ўжываецца да жывых арганізмаў, уключаючы вывучэнне спосабаў утварэння відаў і г. д.»[6]
- «Аналіз характарыстык арганізма з мэтай класіфікацыі»[7].
- «Сістэматыка вывучае філагенію, каб даць шаблон, які можа быць перакладзены ў класіфікацыю і назвы ў межах больш шырокага поля — таксаноміі» (прыведзена як жаданае, але рэдкае азначэнне)[8].
Гэтыя разнастайныя азначэнні альбо разглядаюць таксаномію як падраздзел сістэматыкі (азначэнне 2), альбо наадварот (азначэнне 6), альбо прыраўноўваюць абодва тэрміны. Існуюць рознагалоссі адносна таго, ці з’яўляецца біялагічная наменклатура часткай таксаноміі (азначэнні 1 і 2), або гэта асобны элемент сістэматыкі.[9][10] Напрыклад, азначэнне 6 суправаджаецца наступным азначэннем сістэматыкі, у якім наменклатура знаходзіцца па-за межамі таксаноміі:[7]
- Сістэматыка: «Даследаванне ідэнтыфікацыі, таксаноміі і наменклатуры арганізмаў, уключаючы класіфікацыю жывых істот адносна іх прыродных сувязяў, а таксама вывучэнне зменлівасці і эвалюцыі таксонаў».
У 1970 годзе Мічэнер і інш. азначылі «сістэматычную біялогію» і «таксаномію» адносна адна адной наступным чынам:[11]
Сістэматычная біялогія (далей проста сістэматыка) — гэта галіна, якая
- (a) дае навуковыя назвы арганізмам,
- (b) апісвае іх,
- (c) захоўвае іх калекцыі,
- (d) забяспечвае класіфікацыі арганізмаў, ключы для іх ідэнтыфікацыі і даныя пра іх распаўсюджванне,
- (e) даследуе іх эвалюцыйную гісторыю, і
- (f) разглядае іх экалагічныя адаптацыі.
Гэта галіна з даўняй гісторыяй, якая ў апошнія гады перажывае прыкметны рэнесанс, у асноўным адносна тэарэтычнага змесціва. Частка тэарэтычнага матэрыялу датычыцца эвалюцыйных напрамкаў (пункты e і f вышэй), астатняе — пераважна праблем класіфікацыі. Таксаномія — гэта частка сістэматыкі, што ахоплівае тэмы ад (a) да (d) вышэй.
Цэлы шэраг тэрмінаў, уключаючы таксаномію, сістэматычную біялогію, сістэматыку, навуковую класіфікацыю, біялагічную класіфікацыю і філагенетыку, у розныя часы мелі перакрыжаваныя значэнні — часам аднолькавыя, часам трохі адрозныя, але заўсёды звязаныя і перасякальныя[2][12]. Тут выкарыстоўваецца найболей шырокае значэнне «таксаноміі». Сам тэрмін быў уведзены ў 1813 годзе Дэкандолем у яго творы Théorie élémentaire de la botanique[13]. Джон Ліндлі даў ранняе азначэнне сістэматыкі ў 1830 годзе, хоць ён ужываў выраз «сістэматычная батаніка» замест «сістэматыка».[14] У Еўропе для даследавання біяразнастайнасці ў цэлым пераважна выкарыстоўваюцца тэрміны «сістэматыка» і «біясістэматыка», у той час як у Паўночнай Амерыцы часцей ужываюць «таксаномія».[15] Аднак таксаномія, асабліва альфа-таксаномія, у больш вузкім сэнсе — гэта ідэнтыфікацыя, апісанне і называнне (г.зн. наменклатура) арганізмаў[16], у той час як «класіфікацыя» канцэнтруецца на размяшчэнні арганізмаў у іерархічных групах, што паказваюць іх узаемасувязі з іншымі арганізмамі.
Манаграфія і таксанамічны агляд
Таксанамічны рэвізія або таксанамічны перагляд — гэта новы аналіз узораў зменлівасці ў пэўным таксоне. Гэты аналіз можа ажыццяўляцца на падставе любой камбінацыі розных даступных тыпаў прыкмет, такіх як марфалагічныя, анатамічныя, паліналагічныя , біяхімічныя і генетычныя. Манаграфія або поўны агляд — гэта ўсёабдымны агляд для пэўнага таксона на дадзены момант часу і для ўсяго свету. Іншыя (частковыя) агляды могуць быць абмежаваныя ў сэнсе выкарыстання толькі часткі прыкмет або мець абмежаваны геаграфічны маштаб. Агляд прыводзіць да пацвярджэння або новых уяўленняў пра сувязі паміж падтаксонамі ў межах вывучанага таксона, што можа прывесці да змен у класіфікацыі гэтых падтаксонаў, вызначэння новых падтаксонаў або аб’яднання ранейшых.[17]
Таксанамічныя прыкметы
Таксанамічныя прыкметы — гэта атрыбуты, якія могуць быць выкарыстаны для пацвярджэння сувязяў (г. зн. філагенія) паміж таксонамі.[18][19] Тыпы таксанамічных прыкмет уключаюць:[20]
- Марфалагічныя прыкметы
- Агульная знешняя марфалогія
- Спецыяльныя структуры (напр., геніталіі)
- Унутраная марфалогія (анатомія)
- Эмбрыялогія
- Карыялогія і іншыя цыталагічныя фактары
- Фізіялагічныя прыкметы
- Метабалічныя фактары
- Сакрэцыя цела
- Фактары геннай стэрыльнасці
- Малекулярныя прыкметы
- Імуналагічная адлегласць
- Электрафарэтычныя адрозненні
- Паслядоўнасці амінакіслот у бялках
- Гібрыдызацыя ДНК
- Паслядоўнасці ДНК і РНК
- Аналіз рэстрыкцыйных эндануклеаз
- Іншыя малекулярныя адрозненні
- Прыкметы паводзін
- Заляцальныя і іншыя эталагічныя ізаляцыйныя механізмы
- Іншыя ўзоры паводзін
- Экасістэмныя прыкметы
- Паводзіны і месцы пражывання
- Харчаванне
- Сезонныя змены
- Паразіты і гаспадары
- Геаграфічныя прыкметы
- Агульныя ўзоры біяграфічнага распаўсюджвання
- Сімпатрычна—алапатрычная сувязь паміж папуляцыямі
Альфа- і бэта-таксаномія
Тэрмін «альфа-таксаномія» ў першую чаргу выкарыстоўваецца для абазначэння дысцыпліны, якая займаецца выяўленнем, апісаннем і найменнем таксонаў, у прыватнасці відаў.[21] У ранняй літаратуры гэты тэрмін меў іншае значэнне, абазначаючы марфалагічную таксаномію і вынікі даследаванняў да канца XIX стагоддзя.[22]
Уільям Бертрам Цёрыл увёў тэрмін «альфа-таксаномія» ў серыі прац, апублікаваных у 1935 і 1937 гадах, дзе ён разважаў пра філасофію і магчымыя напрамкі развіцця таксанамічнай дысцыпліны.[23]
… назіраецца павелічэнне жадання сярод таксонамаў разглядаць свае праблемы з больш шырокіх пазіцый, вывучаць магчымасці цеснага супрацоўніцтва з цытолагамі, эколагамі і генетыкамі і прызнаваць, што некаторы перагляд ці пашырэнне іх мэтаў і метадаў, магчыма, нават радыкальнае, можа быць неабходным … Цёрыл (1935) выказаў меркаванне, што пры прыняцці старой, бясцэннай таксаноміі, заснаванай на структуры, і зручна абазначанай як «альфа», можна ўявіць сабе далёкую будучую таксаномію, пабудаваную на максімальна шырокай аснове марфалагічных і фізіялагічных фактаў, у якой будзе знойдзена месца ўсім назіральным і эксперыментальным даным, нават калі яны ўскосна датычацца складу, падзелу, паходжання і паводзінаў відаў і іншых таксанамічных груп. Ідэалы, як кажуць, ніколі не могуць быць цалкам дасягнутыя. Аднак яны маюць вялікую каштоўнасць як пастаянныя стымулы, і калі ў нас ёсць хаця б цьмяны ідэал «амега»-таксаноміі, мы можам прайсці хаця б частку грэчаскага алфавіта. Некаторыя з нас цешаць сябе думкай, што цяпер мы набліжаемся да «бэта»-таксаноміі.[23]
Такім чынам, Цёрыл свядома выключае з альфа-таксаноміі такія галіны, як экалогія, фізіялогія, генетыка і цыталогія, хаця ўключае іх у шырокае разуменне таксаноміі. Ён таксама выключае філагенетычную рэканструкцыю з альфа-таксаноміі.[24]
Пазнейшыя аўтары выкарыстоўвалі гэты тэрмін у іншым значэнні — для выказвання размежавання відаў (але не падвідаў або іншых рангаў), з выкарыстаннем усіх даступных даследчых метадаў, у тым ліку складаных вылічальных або лабараторных тэхнік[25][21]. Так, Эрнст Майр у 1968 годзе азначыў «бэта-таксаномію» як класіфікацыю рангаў, вышэйшых за від.[26]
Разуменне біялагічнага значэння зменлівасці і эвалюцыйнага паходжання груп блізкіх відаў яшчэ больш важнае на другім этапе таксанамічнай дзейнасці — сартаванні відаў на групы сваякоў («таксоны») і іх размяшчэнні ў іерархіі вышэйшых катэгорый. Гэтая дзейнасць і ёсць тое, што абазначаецца тэрмінам класіфікацыя; яе таксама называюць «бэта-таксаноміяй».
Мікратаксаномія і макратаксаномія
Пытанне аб тым, як вызначаць від у пэўнай групе арганізмаў, выклікае як практычныя, так і тэарэтычныя цяжкасці, вядомыя пад назвай праблема віду . Навуковая праца па вызначэнні відаў атрымала назву «мікратаксаномія»[27][28][21]. Зыходзячы з гэтага, макратаксаномія — гэта вывучэнне груп вышэйшых таксанамічных рангаў, пачынаючы з падроду і вышэй,[21] або проста клад, якія ўключаюць больш чым адзін таксон, які лічыцца відам, з выкарыстаннем тэрміналогіі філагенетычнай наменклатуры[29].
Remove ads
Гісторыя
Сучасная сістэма класіфікацыі
Царствы і дамены

Дамены — адносна новае аб’яднанне. Упершыню прапанаваная ў 1977 годзе трохдаменная сістэма Карла Воўза не была шырока прынята да нядаўняга часу[30]. Адна з галоўных характарыстык гэтай схемы — аддзяленне Археі і Бактэрыі, якія раней адносіліся да аднаго царства Bacteria (якое часам называюць таксама Monera)[31], разам з Эўкарыётамі — усімі арганізмамі, клеткі якіх утрымліваюць ядро[32]. Невялікая колькасць навукоўцаў уключае шостае царства — Археі, але пры гэтым не прызнаюць даменную сістэму[31].
Томас Кавалье-Сміт , які шырока публікаваўся на тэму класіфікацыі пратыстаў, у 2002 годзе[33] выказаў здагадку, што Neomura — клада, якая аб’ядноўвае археяў і эўкарыяў (Eucarya), — маглі эвалюцыянаваць з бактэрый, а дакладней з Актынаміцэтаў . У сваёй класіфікацыі 2004 года ён разглядаў археябактэрыі як частку падцарства ў складзе царства Бактэрыі, гэта значыць, цалкам адмаўляў трохдаменную сістэму[34]. У 2012 годзе Стэфан Лукета прапанаваў сістэму з пяці «дамініёнаў», дадаўшы прыёнабіётаў (ацэлюлярных і без нуклеінавых кіслот) і вірусабіётаў (ацэлюлярныя, але з нуклеінавымі кіслотамі) да традыцыйных трох даменаў.[35]
Remove ads
Прымяненне
Фенетыка

У фенетыцы, таксама вядомай як таксіметрыя або лікавая таксаномія, арганізмы класіфікуюцца на падставе агульнага падабенства, незалежна ад іх філагенетыкі або эвалюцыйных сувязяў[21]. У выніку вызначаецца гіпергеаметрычная «адлегласць» паміж таксонамі. У цяперашні час фенетычныя метады сталі адносна рэдкімі, бо іх у значнай ступені замянілі кладзістычныя аналізы: фенетыка не адрознівае агульныя спадчынныя (або плезіяморфныя ) прыкметы ад агульных вытворных (або апаморфных ) прыкмет.[43] Аднак пэўныя фенетычныя метады, такія як метад суседняга далучэння, захаваліся як хуткія ацэньвальнікі сувязяў у выпадках, калі больш складаныя метады (напрыклад, байесаўскі вывад ) патрабуюць занадта шмат вылічальных рэсурсаў.[44]
Remove ads
Базы даных
Сучасная таксаномія выкарыстоўвае тэхналогіі баз даных для пошуку і каталагізацыі класіфікацый і звязанай з імі дакументацыі[45]. Хоць адзінай агульнапрынятай базы не існуе, існуюць комплексныя рэсурсы, такія як Catalogue of Life , якая імкнецца пералічыць усе задакументаваныя віды[46]. Па стане на красавік 2016 года каталог уключаў 1,64 млн відаў усіх царстваў, ахопліваючы, паводле сцверджання, больш за тры чвэрці ад усіх вядомых сучаснай навуцы відаў.[47]
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
Бібліяграфія
Знешнія спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads