Тамара Іванаўна Нікалаева

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тамара Іванаўна Нікалаева-Апіёк (нар. 18 сакавіка 1943, в. Ляды Чэрвеньскага раёна) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1972). Актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Remove ads

Біяграфія

У 1966 годзе скончыла акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Актрыса драматычнага тэатра і кіно» (курс У. А. Маланкіна).

З 1966 па 1974 год працавала ў складзе трупы Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.

З 1975 года — у Купалаўскім тэатры.

Атрымала вядомасць як выканаўца глыбока псіхалагічных, тэмпераментых роляў, спалучаных з пяшчотай і лірызмам. У сталай творчасці зарэкамендавала сябе таксама як камедыйная актрыса.

Выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.

Remove ads

Сям'я

Муж — мастак-жывапісец Мікалай Апіёк.

Асноўныя ролі

У Гродзенскім абласным драматычным тэатры

У тэатры імя Янкі Купалы

  • Наталля Мікалаеўна («Пагарэльцы» А. Макаёнка)
  • Тамара Паўлаўна («Верачка» А. Макаёнка)
  • Вера («Радавыя» А. Дударава)
  • Каця («Эшалон» М. Рошчына)
  • Марыя Аляксандраўна Ульянава («Шлях» А. Рэмеза)
  • Шындзіна («Мы, што ніжэй падпісаліся» А. Гельмана)
  • Сакратарка («Святая святых» І. Друцэ)
  • Ала Кастрова («Курыца» М. Каляды)
  • Яна («Віват, імператар!» паводле п’есы «Крэслы» Э. Іянэскі)
  • Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» бр. Далецкіх, М. Чарота)
  • Вусціння Навумаўна («Свае людзі — паладзім» А. Астроўскага)
  • Шарлота («Восеньская саната» І. Бергмана)
  • Тамара («Адчыніце Кантралёру!» А. Несіна)
  • Вядучая («Паўлінка» Я. Купалы)
  • Генеральша Крахоткіна («Вечны Фама» У. Бутрамеева паводле Ф. Дастаеўскага)
  • Жонка Губернатара («Чычыкаў» паводле М. Гогаля)
  • Кукарнікава («Дзеці Ванюшына» С. Найдзёнава)
  • Настасся Цімафееўна («Вяселле» паводле А. Чэхава)
  • Баба з фіялетавым носам («Ноч на Каляды[ru]» паводле М. Гогаля)
  • Валя («Лістапад. Андэрсен» А. Паповай)

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads