Тамара Уладзіміраўна Салаўёва
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тамара Уладзіміраўна Салаўёва[1] (руск.: Тамара Владимировна Соловьёва; нар. 5 жніўня 1935) — вучоны ў галіне тэхналогіі і абсталявання хімічнай перапрацоўкі драўніны, доктар тэхнічных навук (1998), прафесар (1999).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў горадзе Гдоў (Пскоўская вобласць Расіі). У 1958 годзе скончыла Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Тэхналогія цэлюлозна-папяровых вытворчасцей». З 1966 (1963[1]) года працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. У 1966 годзе скончыла аспірантуру па спецыяльнасці «Хімія і тэхналогія драўніны, цэлюлозы і паперы».
Навуковая і грамадская дзейнасць
Навуковыя працы распрацоўцы і даследаванні ўласцівасцяў новых кудзелістых паўфабрыкатаў для выкарыстання пры атрыманні драўнянавалакністых пліт, паперы і кардону; зніжэнне таксічнасці драўняных кампазіцыйных матэрыялаў; распрацоўка новых кампазіцый злучнага ў вытворчасці драўнянастружкавых пліт; тэхналогіі біяпаліва ў выглядзе пелет і брыкетаў на аснове драўніны розных парод і аднагадовых раслін. Аўтар 242 навуковых публікацый, 16 вучэбных дапаможнікаў, манаграфіі і 42 вынаходстваў[2].
Падрыхтавала 7 кандыдатаў навук. Удзельнічае ў падрыхтоўцы магістраў, кандыдатаў і доктара навук[2].
Член савета па абароне дысертацый, экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь, член Навукова-метадычнага савета вучэбна-метадычнага аб’яднання па адукацыі ў галіне лясной справы краін СНД[2].
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «За працоўныя заслугі» (2005)
- Ганаровая грамата канцэрна «Беллеспаперапрам»[3]
- Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1980)
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2000)
- Грамата Міністэрства адукацыі БССР (1985)
Зноскі
- БГТУ — 85 Архівавана 25 чэрвеня 2021. (руск.) // Сайт канцэрна «Беллеспаперапрам»
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads