Тапаз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тапа́з[2] (ад грэч. τόπαζος) — напаўкаштоўны камень, мінерал з групы астраўных сілікатаў алюмінію (Al2(SiO4)(F, OH)2). Дамешкі Fe2+, Fe3+, Ti, Cr, V і інш. Фтору мае да 17 %[2].
Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі, ромба-біпірамідальны від сіметрыі. Колер блакітны, жоўты, фіялетавы, аранжавы, ружовы, бясколерны, часта празрысты. Пад уздзеяннем іанізавальнага выпраменьвання тапаз афарбоўваецца ў дымчаты, цёмна-жоўты і чырвоны колер[3]. Цвёрдасць 8 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,49—3,57 (3,4—3,64[3]) г/см³.
Remove ads
Паходжанне і радовішчы
Тапаз мае пнеўматаліта-гідратэрмальнае паходжанне. Трапляецца ў гранітных пегматытах і грэйзенах, часта ў россыпах, разам з палявым шпатам, кварцам, турмалінам, берылам, флюарытам, слюдамі і інш. Радовішчы маюцца ў Афганістане, Бразіліі, Пакістане, Расіі (Урал, Забайкалле), Японіі, на Мадагаскары, Украіне.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads