Турмаліны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Турмаліны — падгрупа мінералаў з групы боразмяшчальных алюмасілікатаў, складаныя борасілікаты пераменнага складу.
Пад такой назвай упершыню мінерал прывезлі (1703) з партыяй каштоўных камянеў з Цэйлона ў Амстэрдам. Вельмі складаныя па хімічнаму складу.
Remove ads
Асноўныя характарыстыкі
Турмалін пераўзыходзіць усе мінералы (у тым ліку і каштоўныя камяні) па разнастайнасці фарбаў. Асаблівасцю з’яўляецца тое, што крышталі рэдка афарбаваны аднародна. Асобныя іх часткі маюць разнастайную, часта кантрасную афарбоўку. Часам у разрэзе крышталю можна ўбачыць зоны розных кантрасных колераў. Бляск шкляны. Рыса белая. Цвёрдасць 7—7,5. Спайнасць недасканалая. Злом няроўны. Шчыльнасць 2,9—3,3. Сінгонія трыганальная. Крышталі валодаюць двухпраламленнем.
Прызматычныя крышталі з папярочным сячэннем у выглядзе выпуклага трохвугольніка. Слупкаваты, палкападобны, ігольчаты, блытана-валакністы, радыяльна-прамяністы. Зярністыя шчыльныя масы.
Remove ads
Разнавіднасці

Ружова-чырвоны рубеліт — найбольш вядомая разнавіднасць турмаліну. Бясколерны, рэдкі мінерал ахраіт, індыга-сіні індыгаліт, фіялетава-чырвоны сібарыт, чорны непразрысты шэрл і інш.
Радовішчы
Радовішчы шырока распаўсюджаны і шматлікія. Найбольш вядомыя знаходзяцца на Шры-Ланцы, Мадагаскары, у Мазамбіку (паліхромныя і чырвоныя турмаліны), Бразіліі (штаты Мінас-Жэрайс, Баія), М’янма, Анголе, Аўстраліі, Індыі, ПАР, Канадзе (правінцыя Антарыа), ЗША (штаты Каліфорнія, Мэн, Каларада), Італіі (в. Эльба), Швейцарыі, Расіі (Урал, Забайкалле).
Ювелірны турмалін вядомы ў Афганістане (Нурыстан): у радовішчах Дарае-Піч, Канакан, Джаба, Чармакс, Кантыва, Манданеша, Цоцум, Муалеві, Папру.
Выкарыстанне
Выкарыстоўваецца для атрымання бору, у радыётэхніцы, у ювелірнай справе.
Літаратура
- Мінералы, горныя пароды і глебы роднага краю: Кн. для настаўніка / У. Фядотаў, А. Цытленак. — Мн.: Нар. асвета, 1987.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 49. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Турмаліны
- Відэасюжэт пра турмалін Архівавана 30 ліпеня 2011.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads