Тарантулы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тарантулы
Remove ads

Тара́нтулы[1] (Lycosa) — род буйных ядавітых аранеаморфных павукоў з сямейства Павукі-ваўкіПавукі-ваўкі (Lycosidae). Даўжыня цела буйных прадстаўнікоў дасягае 3,5 см.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Словам «тарантул» па памылцы часта пазначаюць многіх буйных павукоў, у прыватнасці птушкаедаў, што ўносіць пэўную блытаніну.

Тарантулы жывуць у засушлівых раёнах: стэпах, пустынях. Днём яны хаваюцца ў вертыкальных норках, глыбіня якіх даходзіць да 60 см. Уначы павукі выбіраюцца на паверхню і актыўна перамяшчаюцца па зямлі, палюючы на насякомых. Тарантулы ня плятуць лоўчых сетак і выкарыстоўваюць павуцінне толькі ў якасці пакрыцця сцен норкі і пры будаўніцтве яйкавага кокана.

Як і ў іншых павукоў, у канечнасцях тарантулаў прысутнічаюць толькі цягліцы-згібальнікі: разгінанне адбываецца пад ціскам гемалімфы. У сувязі з гэтым паранены павук робіцца млявым.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads