Таропа
рака, прыток Заходняй Дзвіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таропа (руск.: Торо́па) — рака ў Цвярской вобласці Расіі, правы прыток Заходняй Дзвіны.
Remove ads
Remove ads
Назва
Назва Таропы балцкага паходжання. Балцкі гідранімічны аналаг — заходнелітоўская рэка Tarpija (каля жамойцкага Цяльшэя)[2][3].
Гэтыя рачныя назвы звязаныя з літоўскім tarpti «змяшчацца, уцісквацца», tarpas «прамежак, прагал; прорва (паміж адным і другім)», tarpe «паміж, пасярод». Далей да індаеўрапейскага *ter- «церці, высвідроўваць»[4].
Назва Таропы з таго ж семантычнага шэрагу, што і назвы ракі Віцьба, возера Мядзел, якія звязаныя з літоўскім viduje «пасярэдзіне», протабалцкім коранем med- са значэннем «сярэдзіна; сярэдні; пасярод, паміж».
Утварэнне такіх гідронімаў было матываванае семантыкай «працярэблівання» рэчышчам ракі сабе шляху паміж берагоў. Блізкую семантыку маюць дняпроўскія гідронімы тыпу Бася, Беседзь, Бестань (ад літоўскага besti, bastyti «ўтыкаць; капаць, пракопваць»).
Значэнне назвы Таропа можна прыблізна перадаць як «Сярэдзінная (рака)», рака, што працярэбіла сабе шлях паміж берагамі.
Remove ads
Гідраграфія
Даўжыня — 174 км, плошча вадазбору — 1950 км². Выток каля сяла Тарапаца Андрэапальскага раёна Цвярской вобласці, на заходніх схілах Валдайскага ўзвышша.
Ледастаў з канца лістапада — пачатку снежня, адкрываецца ў красавіку. Расход вады за 49 км ад вусця — 19,7 м³/с. Жыўленне ракі змяшанае, з перавагай снегавога.
На рацэ размешчаны горад Таропец і пасёлак Старая Таропа.
У высокім цячэнні на рацэ шмат азёр, самыя вялікія з іх — Ясы, Кудзянец і Кудзінскае.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads