Татарнік
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тата́рнік[1][2], анапордум[2] (Onopordum) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Двухгадовыя, зрэдку шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным, голым або апушаным, простым ці разгалінаваным сцяблом з калючымі крыламі. Лісце буйное, простае, перыста-лопасцевае ці зубчастае, з калючкамі. Кветкі ружовага колеру, зрэдку белыя або ружаватыя, у буйных адзіночных кошыках. Плод — сямянка з чубком.

Remove ads
Арэал
Род налічвае каля 40 відаў (46 відаў[3]). Пашыраны ў Еўропе, Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі 1 від — татарнік калючы (Onopordum acanthium).
Гаспадарчае значэнне
Меданосныя, лекавыя, дэкаратыўныя расліны, часам — пустазелле.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 89. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Onopordum (англ.) // The Plant List
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads