Таццяна Іванаўна Хмялькова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Таццяна Іванаўна Хмялькова (21 студзеня 1921, в. Грачушына, Расонскі раён, Віцебская вобласць — 25 лютага 2001) — свінарка саўгаса «Расонскі», Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Хуткія факты Таццяна Іванаўна Хмялькова, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Атрымала пачатковую адукацыю ў роднай вёсцы. Некаторы час дзяўчына працавала на пошце ў райцэнтры, затым яе перавялі ў паштовае аддзяленне ў вёсцы Сяляўшчына.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны вярнулася ў родную вёску. Пасля вызвалення раёна летам 1944 года удзельнічала ў аднаўленні сельскай гаспадаркі. Па закліку камсамола паехала працаваць на будоўлі народнай гаспадаркі ў Літоўскай ССР і Калінінградскай вобласці РСФСР. Потым вярнулася ў родны край і пасялілася ў вёсцы Бірузова Парыцкага сельсавета.

У 1958 годзепачала працаваць на мясцовай свінаферме. У 1966 годзе за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Жыла ў вёсцы Бірузова Расонскага раёна Віцебскай вобласці, затым у горадзе Нарва Эстонскай Рэспублікі. Узнагароджана ордэнам Леніна (1966).

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads