Альбрэхтаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альбрэ́хтаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Расоны (не ўваходзіць у склад).
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Расонскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — маёнтак Альбрэхтава. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Расоны. З 20 верасня 1944 года сельсавет у Расонскім раёне Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Альбрэхтава[1]. 16 верасня 1957 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дзмітраўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Глаты, Двор Чарэпіта, Фаміно і Чарэпіта)[2]. 7 красавіка 1958 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Расонскага пассавета[3].
16 лютага 1996 года цэнтр Бірузоўскага сельсавета перанесены ў вёску Альбрэхтава, сельсавет перайменаваны ў Альбрэхтаўскі. 23 чэрвеня 2005 года ў склад сельсавета перададзены частка тэрыторыі Краснапольскага сельсавета агульнай плошчай 13 819 гектараў (у тым ліку 12 населеных пунктаў: Байдзіна 1, Гарадзішча, Горы, Дворышча, Жалезнікі, Казлы, Красты, Пакоціна, Прудок, Рудня, Рум і Трыполле)[4]. 29 верасня 2010 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Себяжок. Пасля 2010 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бірузова, а 26 лістапада 2018 года — у гарадскі пасёлак Расоны[5].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1027 чалавек[6], з іх 88,2 % — беларусы, 10,8 % — рускія, 0,6 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 736 чалавек[8].
Населеныя пункты
- 1 студзеня 1947 года — 11[9]
- 1 студзеня 2006 года — 20
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
- Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года.. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз. С. 238
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads