Таццяна Мікалаеўна Скарута
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таццяна Мікалаеўна Скару́та (6 кастрычніка 1924, Тбілісі — 3 студзеня 2007) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1961).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла студыю пры тэатры «Чырвоны факел» (г. Новасібірск, 1974). Працавала ў тэатрах Новасібірска, Якуцка, Златавуста. У 1956—1981 гадах у Гомельскім абласным драматычным тэатры.
Творчасць
Выканаўца роляў травесці, характарных. Акцёрскай манеры ўласціва выразнасць знешняга малюнка і дынаміка ў раскрыцці ўнутранай сутнасці персанажа, удалае выкарыстанне сцэнічнай дэталі. Сярод роляў у Гомельскім тэатры: Рыгорка («У бітве вялікай» А. Маўзона), Ермапіцкая («Рудабельская рэспубліка» паводле С. Грахоўскага), Зося («Сэрца на дапоні» паводле І. Шамякіна), Дунька («Любоў Яравая» К. Транёва), Клюка («Угрум-рака» паводле В. Шышкова), Марыя Іпалітаўна, Тузікава («Мана дпя вузкага кола», «Барабаншчыца» А. Салынскага), Ефрасіння Патапаўна («Беспасажніца» А. Астроўскага), Цвятаева («Мяшчане» М. Горкага), Дорка («Зімовая казка» У. Шэкспіра), Сэлія («Дурнічка» Лопэ дэ Вэгі), Канчэта («Каляды ў хаце сіньёра Куп’ела» Э. Дэ Філіпа).
Remove ads
Літаратура
- Лабовіч А. А. Скарута Таццяна Мікалаеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads