Таццяна Міхайлаўна Каламійцава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таццяна Міхайлаўна Каламійцава (2 жніўня 1914, Санкт-Пецярбург — 28 сакавіка 1994, Мінск) — савецка-беларуская дырыжор, першая жанчына-дырыжор у БССР. Народная артыстка БССР (1964)[1].
Remove ads
Біяграфія
Вучылася ў Адэскай кансерваторыі па класе дырыжыравання, пачынала свой прафесійны шлях дырыжорам-асістэнтам ў дзяржаўным сімфанічным аркестры СССР.
Таццяна Каламійцава прыбыла ў Мінск адразу пасля вызвалення горада ад акупантаў у 1944-м[2]. Тут яе запрасілі працаваць дырыжорам у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета. Яна кіравала шматлікімі пастаноўкамі, у ліку якіх опера «Трубадур» (Д. Вердзі), опера «Пікавая дама», балеты «Шчаўкунок» і «Лебядзінае возера» Пятра Чайкоўскага. Яна часта дырыжыравала і прадстаўленнямі беларускіх творцаў — напрыклад, «Палымяныя сэрцы» В. Залатарова, «Выбранніца» Я. Глебава, «Алеся» (Я. Цікоцкага).[3]
Таццяна Міхайлаўна запомнілася многім, таму што яна была першай жанчынай-дырыжорам у СССР.[1] У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета да гэтага часу ідзе опера Джакама Пучыні «Мадам Батэрфляй» у пастаноўцы гэтай легендарнай жанчыны.[2]
Remove ads
Тэатральныя пастаноўкі
- Оперы:[1]
- «Яўген Анегін» (П. Чайкоўскі)
- «Пікавая дама» (П. Чайкоўскі)
- «Алеся» (Я. Цікоцкі)
- «Трубадур» (Д. Вердзі)
- «Любоўны напой»(Г. Даніцэці)
- Балеты:[4]
- «Папялушка»(С. Пракоф’еў)
- «Шчаўкунок» (П. Чайкоўскі)
- «Лебядзінае возера» (П. Чайкоўскі)
- «Выбранніца» (Я. Глебаў)
- Аперэты:[4]
- «Лятучая мыш»(І. Штраус)
Узнагароды
Зноскі
- Белорусский балет в лицах / Ю. М. Чурко. — Минск, 1988. — C. 167—170
- Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2002. — Т. 1. — С. 432
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads