Таццяна Міхайлаўна Яршова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таццяна Міхайлаўна Яршова (нар. 13 лістапада 1952, Рыга) — беларуская артыстка балета. Народная артыстка Беларусі (1992).
Remove ads
Біяграфія
У 1971 годзе скончыла Рыжскае харэаграфічнае вучылішча (педагогі — Валянцін Бліноў і Марына Сізава).[1] Пасля сканчэння вучылішча працавала ў тэатры оперы і балета Латвіі .
З 1976 года — салістка, з 1990 года[2] — педагог-рэпетытар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі.
Творчасць
Танцоўшчыца класічнага плана. Яе творчую індывідуальнасць вызначаюць эмацыянальная выразнасць, тонкі густ, музыкальнасць, адчуванне стылю. Сярод партый на беларускай сцэне: Адэта — Адылія, Аўрора, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Кармэн («Кармэн-сюіта » Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Раймонда («Раймонда » А. Глазунова), Нэле («Ціль Уленшпігель» Я. Глебава), Жызэль («Жызэль » А. Адана), Сільфіда («Сільфіда » Х. Левенскольда), Фрыгія («Спартак » А. Хачатурана), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Ліза («Ліза і Кален » Ф. Герольда ), Блудніца («Карміна Бурана » на музыку К. Орфа), Дзева-выбранніца («Вясна свяшчэнная » І. Стравінскага), Джульета («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева) і інш.
Remove ads
Узнагароды
Зноскі
- ТАТЬЯНА ЕРШОВА на афіцыйным сайце Вялікага тэатра Беларусі
- ЕРШОВА ТАТЬЯНА МИХАЙЛОВНА на сайце «КИНО-ТЕАТР.РУ»
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads