Таіз

горад у Емене From Wikipedia, the free encyclopedia

Таізmap
Remove ads

Таіз (араб. تعز) — горад у Емене, знаходзіцца прыкладна ў гадзіне язды ад еменскага порта Моха на Чырвоным моры. Горад размешчаны на вышыні прыкладна 1400 метраў над узроўнем мора, насельніцтва на 2005 год 615 467 жыхароў. Адміністрацыйны цэнтр мухафазы Таіз. Міжнародны аэрапорт.

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...

Рэльеф горада Таіз адрозніваецца рэзкімі перападамі вышынь. Над горадам узвышаецца гара Сабір (вышыня 3006 метраў).

Remove ads

Адміністрацыйны падзел

Горад дзеліцца на тры раёны:

• Аль-Музафар
• Аль-Кахіра
• Сала[2]

Гісторыя

Thumb
Таіз у 1762—1763 годзе.

Таіз адсутнічае ў геаграфічных працах аль-Хамдані па Емене, самыя раннія згадкі пра Таіз адносяцца да XII стагоддзя, калі Сулайхіды (1047—1138), якія кантралявалі паўднёвае сугор’е Емена і Ціхаму, вырашылі пабудаваць цытадэль (касбу) на стратэгічным агаленні, размешчаным на паўночным баку гары Сабір. У той час унізе гары магло паўстаць ядро паселішча. Аднак менавіта прыбыццё войскаў Айюбідаў у Емен у 1173—1174 гадах зрабіла касбу адной з іх галоўных цытадэляў у ніжнім Емене[3]. У 1175 годзе Таіз стаў сталіцай Айюбідскага Емена. У 1288 годзе султан Аль-Музафар Юсуф I зрабіў Таіз другой сталіцай дынастыі Расулідаў пасля Забіда. У XIV стагоддзі Таіз наведаў Ібн Батута, які апісаў яго як адзін з найбуйнейшых і найпрыгажэйшых гарадоў Емена.

Ібн аль-Муджавір пакінуў апісанне Касба Таіза, а таксама ўдакладніў, што цытадэль размешчана паміж двума паселішчамі (madinatayn), названымі аль-Маграба і Удайна. Як відаць з назвы, аль-Маграба размяшчалася на заходніх схілах гары Сабір, а Удайна — у яе паўночнага падножжа. Магчыма, Удайна была больш старажытным з двух паселішчаў. Абедзве назвы, аднак, адсутнічаюць у ранніх крыніцах, уключаючы творы аль-Хамдані[3].

У 1546 годзе касба і горад былі заваяваны арміяй Асманскай імперыі, абсталяванай артылерыйскімі прыладамі[3].

Thumb
Пратэст на плошчы Аль-Хурэя ў Таізе, 17 красавіка 2011 года.

1918: Туркі саступаюць Таіз які атрымаў незалежнасць Еменскаму Мутавакілійскаму Каралеўству.

1948: Таіз становіцца сталіцай Емена з рэзідэнцыяй імама.

1962: Сталіца зноў пераносіцца ў Сану.

1960-я: У Таізе адкрываюцца першыя ў Емене водаачышчальныя збудаванні.

2011: Падчас пратэстаў у Емене ў 2011 годзе ў красавіку 2011 года Таіз быў цэнтрам супраціву ўлады ў Емене[4][5]. У верасні і кастрычніку 2011 года Таіз быў арэнай баёў паміж урадавымі войскамі і ўзброенымі племяннымі байцамі.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Мячэць Джамі аль-Музафар.

У горадзе шмат старых прыгожых кварталаў, дамы — часцей за ўсё — пабудаваныя з карычневай цэглы, а мячэць і медрэсэ звычайна белыя.

Найбольш вядомыя з захаваных будынкаў былі ўзведзены ў эпоху праўлення дынастыі Расулідаў — гэта мячэць Джамі аль-Музафар (або «Пятнічная мячэць», кан. XIII — кан. XIV стст.), медрэсэ Аль-Ашрафія (кан. XIV стагоддзя) і медрэсэ Аль-Мутабія (кан. XIV стагоддзя). Усе тры помнікі знаходзяцца на тэрыторыі гістарычнага раёна Удайна — аднаго з двух паселішчаў, якія сфармавалі ядро горада ля падножжа гары Сабір, на якой знаходзіцца касба Таіза — крэпасць аль-Кахіра[6].

Таксама варта згадаць палац намесніка, размешчаны на самай вяршыні гары, на вышыні 450 метраў над цэнтрам горада.

Эканоміка

Эканоміка Таіза грунтуецца на каве[7], якую вырошчваюць у ваколіцах горада разам са слабадзейным наркотыкам катам і гароднінай. З прамысловасці і рамёстваў неабходна згадаць баваўнянае ткацтва, гарбарную вытворчасць і ювелірную вытворчасць. Таіз — найбуйнейшая ў Емене індустрыяльная база, дзякуючы інвестыцыям групы Hayel Saeed.

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Адукацыя

У Таізе маецца мусульманскае медрэсэ, якое мае статус універсітэта.

Зноскі

1. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 4 красавіка 2024.

2. Taiz:15 Tote bei neuen Aufständen. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2011. Abgerufen am 19. April 2011
3. Jemen: Tränengas und scharfe Munition gegen Demonstranten(недаступная спасылка).
4. Prothero, G.W. Аравия (нявызн.). — Лондон: H.M. Stationery Office, 1920. — С. 83. Архівавана 17 сакавіка 2014 года.
5. Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 25. — С. 200.

6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — ТрыоМн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 383. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads