Тобіяс Смолет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тобіяс Джордж Смолет (англ.: Tobias George Smollett; 19 сакавіка 1721 — 17 верасня 1771) — шатландскі пісьменнік, паэт і перакладчык; буйны майстар англамоўнай пікарэскі і пачынальнік асветніцкага рамана выхавання. яго творчасць звязаная з зараджэннем сентыменталізму ў англійскай літаратуры і паўплывала на такіх раманістаў, як Чарльз Дзікенс.
Вядомым зрабіўся дзякуючы круцельскім раманам — «Прыгоды Родэрыка Рэндама» (англ.: The Adventures of Roderick Random, 1748), «Прыгоды Перэгрына Пікла» (англ.: The Adventures of Peregrine Pickle, 1751), «Жыццё і прыгоды сэра Лансэлёта Грыўса» (англ.: The Life and Adventures of Sir Launcelot Greaves, 1760), «Падарожжа Гамфры Клінкера» (англ.: The Expedition of Humphry Clinker, 1771). Смолет таксама зрабіў новы пераклад «Дон Кіхота» Сервантэса на англійскую (1755) і выдаў «Поўную гісторыю Англіі» (1757—1765), якая карысталася вялікай папулярнасцю.
Remove ads
Зноскі
- Tobias Smollett // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
- Bell A. Encyclopædia Britannica — Encyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 12 верасня 2017.
- Tobias Smollett // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads