Томас Генры Хакслі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Томас Генры Хакслі
Remove ads

Томас Генры Хакслі (англ.: Thomas Henry Huxley, 4 мая 1825 — 29 чэрвеня 1895) — брытанскі заолаг, папулярызатар навукі і абаронца эвалюцыйнай тэорыі Чарльза Дарвіна (за свае яскравыя палемічныя выступленні ён атрымаў мянушку «Бульдог Дарвіна»)[9]. Член (у 1883—1885 гады — прэзідэнт) Лонданскага каралеўскага таварыства. У 1890 годзе ўзнагароджаны ганаровай Медалём Карла Лінея за працяг лінееўскіх традыцый у сучаснай біялогіі.

Хуткія факты Томас Генры Хакслі, Дата нараджэння ...
Хуткія факты Сістэматык жывой прыроды ...
Remove ads

Працы

Thumb
Выява з франтыспіса твора Гекслі Evidence as to Man’s Place in Nature (1963), на якім супастаўляюцца шкілеты малпаў і чалавека

Яго даследчыцкія цікаўнасці былі звязанымі з параўнаўчай анатоміяй і магчымасцямі яе эвалюцыйнай інтэрпрэтацыі. Найбольш вядомыя яго дэбаты з Рычардам Оўэнам па пытанню аб ступені анатамічнай блізкасці чалавекападобных малпаў і чалаека (ілюстрацыя з франтыспіса яго твора аб месцы чалаека ў прыродзе на доўгія гады стала папулярным сімвалам дарвінаўскай тэорыі і прататыпам для шмат якіх падобных ілюстрацый і карыкатур). Томас Гекслі адстойваў незалежнасць прафесіянальнай навукі, пабудаванай на прынцыпах матэрыялізму. Для апісання сваіх адносінаў да панаваўшых у той час рэлігійных вераванняў, ён увёў тэрмін агнастыцызм.

Remove ads

Сям’я

Гекслі быў заснавальнікам цэлай дынастыі выдатных англійскіх вучоных і дзеячаў культуры. Яго ўнукамі былі пісьменнік Олдас Хакслі, сэр Джуліян Хакслі (вядомы біёлаг-эвалюцыяніст, першы генеральны дырэктар ЮНЕСКА і заснавальнік Сусветнага фонда дзікай прыроды), і сэр Эндру Хакслі (фізіёлаг і Нобелеўскі лаўрэат).

Thumb
Генеалогія сем’яў Арнальд і Гекслі

Узнагароды

Гекслі і малпы

Епіскап Оксфардскі Сэмюэл Уілберфарс быў адным з праціўнікаў Дарвіна. У чэрвені 1860 года, падчас выступлення на Брытанскім навуковым форуме, ён назваў «Паходжанне відаў» дрэнна напісанай кнігай. У канцы выступлення епікап запытаў Томаса Хакслі, аднаго з прыхільнікаў Дарвіна, па якой лініі — дзядулі ці бабулі — той паходзіць ад малпы. Пазней Гекслі казаў, што ў той момант ён павярнуўся да знаёмага, які сядзеў побач і сказаў: «Бог сам аддаў яго ў мае рукі» (The Lord hath delivered him into mine hands)[10]. Гекслі адказаў, што аддаў бы перавагу мець у якасці продка малпу, чым балбатлівага чалавека, які ўмешваецца ў навуковыя спрэчкі, аб якіх не мае аніякага ўяўлення. Публікаа напружана чакала, што адкажа яму епіскап, але той пакінуў зал, не сказаўшы ніводнага слова.

Remove ads

Літаратура

• Философская энциклопедия. М., 1960. т. 1. С. 341.
• История философиии. Т. 3. М., 1959. С. 453—455.
• Мартынов Д. Е., Мартынова Ю. А. Янь Фу и Гексли: как «Эволюция и этика» сделалась «теорией природного развития» // Вопросы философии. 2016. № 9. С. 172—177.
• Ashforth, Albert. Thomas Henry Huksley. Twayne, New York 1969.
• Ayress, Clarence. Hyxley. Norton, New York 1932.
• Clodd, Edward. Thomas Henry Huxley. Blackwood, Edinburgh 1902.
• Huxley, Leonard. Thomas Henry Huxley: a character sketch.Watts, london 1920.
Remove ads

Зноскі

1. Nordisk familjebok — 1876.

2. Thomas Henry Huxley // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Гексли Томас Генри // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Find a Grave — 1996. Праверана 8 лістапада 2024.

5. Kindred Britain

6. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.

7. Lundy D. R. The Peerage

8. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 4 верасня 2018.

9. Архівавана 6 сакавіка 2016.
10. Leonard Huxley The Life and Letters of Thomas Henry Huxley. — London: Macmillan, 1900. — Vol. 1. — P. 202.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads