Тонава

вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

То́нава[1][2] (трансліт.: Tonava, руск.: Тоново) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Рубяжэвіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 40 км у напрамку на поўнач ад горада Стоўбцы[2][3], за 71 км ад Мінска[2].

Гісторыя

Вядома з пачатку XVI стагоддзя як маёнтак Тонва князёў Алелькавічаў у Віленскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Паміж 1566—1572 гадамі князь Юрый Алелькавіч заснаваў мястэчка Слабада Тонава (сучасная вёска Слабодка)[3]. З 1600 года ва ўласнасці Радзівілаў, з 1616 года Ю. Капчэўскага, з 2-й паловы XVII стагоддзя — Рдулкоўскіх, з 2-й паловы XVIII стагоддзя — Багушэвічаў і Сліжняў. У 1700 годзе ў Тонве заснавана уніяцкая царква святога Юрыя, якая пазней была перавезена ў Слабодку[3]. З 1793 года вёска ў Расійскай імперыі. У 1795 годзе было 39 двароў, 208 жыхароў, карчма[3]. З 1861 года вёска ў Слабодскай, з 1878 года ў Рубяжэвіцкай воласці Мінскага павета. У 1897 годзе ў вёсцы 78 двароў, 519 жыхароў. З 1921 года Тонава ў Стаўбцоўскім павеце Навагрудскага ваяводства Польшчы, з 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года вёска ў Івянецкім, з 17 красавіка 1962 года ў Стаўбцоўскім раёнах Мінскай вобласці.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1795 год — 208 жыхароў, 39 двароў[3].
  • 1897 год — 519 жыхароў, 78 двароў[3][2].
  • 2000 год — 450 жыхароў, 182 двары[3].
  • 2002 год — 435 жыхароў, 180 двароў[2].
  • 2009 год — 354 жыхары.

Памятныя мясціны

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads