Тральшчык
Тып баявога карабля From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тра́льшчык[1][2][3] — карабель спецыяльнага прызначэння, задачай якога з’яўляецца пошук, выяўленне і знішчэнне марскіх і рачных мін з дапамогай мінных тралаў і праводка караблёў (суднаў) праз мінныя загароды. З’яўляюцца асноўным складнікам мінна-тральных сіл ВМФ (ВМС) многіх дзяржаў. У асобных выпадках функцыі тральшчыкаў выконваюць верталёты[4].

У залежнасці ад водазмяшчэння, ўзбраення, мараходнасці, аўтаномнасці і іншых тактыка-тэхнічных характарыстык тральшчыкі падзяляюцца на
- эскадраныя (будаваліся да Другой сусветнай вайны для дзеянняў з эскадрамі баявых караблёў у аддаленых раёнах[4][5]);
- марскія (водазмяшчэннем 660—1300 тон для дзеянняў у аддаленых марскіх раёнах[4]);
- базавыя (водазмяшчэннем да 600 тон, для дзеянняў у прыбярэжных і шхерных раёнах[4]);
- рэйдавыя (водазмяшчэннем да 250 тон, для дзеянняў у на рэйдах, у бухтах, гаванях[4]);
- рачныя (водазмяшчэннем да 100 тон, для дзеянняў на рэках, азёрах, вадасховішчах[4]);
- катары-тральшчыкі, катарныя тральшчыкі (водазмяшчэннем да 50 тон, для барацьбы з мінамі на ўнутраных рэйдах, абароны ад мін марскіх і рэйдавх тральшчыкаў[4]).
Хуткасць да 18 вузлоў (33 км/г), аўтаномнасць плавання 7—15 сутак, далёкасць плавання да 1500 (да 3000—5000[1]) міль[4][5]. Галоўнае ўзбраенне — апаратура пошуку, мінныя тралы, шукальнікі-знішчальнікі мін. Таксама тральшчыкі маюць на ўзбраенні малакаліберныя артылерыйскія і зенітныя ўстаноўкі, кулямёты, пускавыя ўстаноўкі ракет, бомбакідальнікі[1].
Тральшчыкі абсталёўваюць маламагнітнымі дызельнымі рухавікамі[1]. Іх карпусы робяць з немагнітных сплаваў, шклопластыкаў, драўніны і іншых маламагнітных і немагнітных матэрыялаў.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню тральшчыкі выкарыстаны Рускім Імператарскім Флотам ў Порт-Артуры ў 1904 годзе ў час Руска-японскай вайны 1904—1905 гадоў[4].
Гл. таксама
- Траленне
- Мінны загараджальнік
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads