Трасцянка (прыток Беседзі)

рака ў Беларусі, прыток Беседзі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Трасця́нка, Крапіўна[1][2] — рака ў Хоцімскім і Касцюковіцкім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра).

Хуткія факты Трасцянка, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 19 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Плошча вадазбору 84 км². Пачынаецца прыкладна за 2,2 км у напрамку на ўсход ад вёскі Яленаўка (Хоцімскі раён). Упадае ў Беседзь прыкладна за 0,7 км на паўночны ўсход ад вёскі Бялынкавічы (Касцюковіцкі раён). Вадазбор на паўднёвым усходзе Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча Трасцянкі ў верхнім і сярэднім цячэнні (на працягу 8,4 км, ад вёскі Яленаўка да вёскі Вялікая Крапіўня[2]) каналізаванае.

Каля ракі вёскі Яленаўка, Сафонаўка, Каласоўка, Вялікая Крапіўня, Малая Крапіўня.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads