Трасцяніца (рака)

рака ў Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Трасцяніца (рака)
Remove ads

Трасцяні́ца[5][4], Трасцяніцкі канал[5] — рака ў Маларыцкім, Кобрынскім і Жабінкаўскім раёнах Брэсцкай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Мухавец.

Хуткія факты Трасцяніца, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 34,3[5][4][6] (54[7]) км. Плошча вадазбору 224[5][4] км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 м/км[4][7].

Пачынаецца каля вёскі Ляхчыцы паблізу ўрочышча Княжая Гара. Вусце за 2 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Філіпавічы Жабінкаўскага раёна. Вадазбор у межах Брэсцкага Палесся[7]. Густата рачной сеткі ў вадазборы 0,47 км/км²[7]. Даліна ракі ў сярэдні і ніжнім цячэнні невыразная. Рэчышча каналізаванае, шырынёй 6—8 м. Берагі сплавінныя, вышынёй да 1 м.

Remove ads

Гістарычныя звесткі

Упершыню згадваецца ў рэвізіі Кобрынскай эканоміі, складзенай каралеўскім рэвізорам Дзмітрыем Сапегам у 1563 годзе[8]. На берагах Трасцяціцы адбылася Крупчыцкая бітва.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads