Ляхчыцы

вёска ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ляхчыцы
Remove ads

Ля́хчыцы[1] (трансліт.: Liachčycy, руск.: Ляхчицы) — вёска ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Хідрынскага сельсавета. Вёска на захадзе Палесся за 60 км ад Брэста, 15 км ад Кобрына і 18 км ад Дзівіна.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Назва вёскі паходзіць ад «ляха» — незасеянага поля («ляшыць» — значыць засяваць). Паводле народнага падання, ад першага пасяленца ляха, то-бок паляка.

Каля вёскі былі знойдзены крамянёвыя наканечнікі стралы і дзіды.

Упершыню вёска згадваецца ў Рэвізіі Кобрынскай эканоміі, складзенай каралеўскім рэвізорам Дзмітрыем Сапегам у 1563 годзе[2]. У Рэвізіі ўпершыню згадваецца і ўрочышча Княжая Гара, дзе, паводле мясцовага падання, пахавана княгіня Вольга. У 1563 годзе Ляхчыцы — сяло, 7 валок зямлі, у складзе Сялецкага войтаўства Кобрынскай эканоміі Вялікага Княства Літоўскага.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1794) у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 года Літоўскай, з 1801 — у Гродзенскай губерні.

У 1890 годзе вёска Блоцкай (Балоцкай) воласці, 913 дзесяцін зямлі. Станам на 1897 год дзейнічаў хлебазапасны магазін.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 годзе ў складзе Беларускай ССР. Станам на 1940 год працавала пачатковая школа. З 15 студзеня 1940 года ў Дзівінскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 да 30 кастрычніка 1959 года ў Верхалескім сельсавеце.

Падчас 2-й сусветнай вайны, з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 года Ляхчыцы акупаваны нямецкімі войскамі.

У 1949 годзе 32 гаспадаркі аб’яднаны ў калгас імя Мічурына. Потым, разам з Корчыцамі, Хадынічамі, Верхалессем і Альхоўкай складалі калгас «Перамога».

З 8 жніўня 1959 года ў Кобрынскім раёне. З 1973 года перададзена з Навасёлкаўскага ў склад Хідрынскага сельсавета[3].

Станам на 1999 год у складзе калгаса «Сцяг Перамогі», з 2004 года СВК «Раданежскі» (з цэнтрам у Корчыцах).

Станам на 2005 года ў вёсцы дзейнічалі Дом сацыяльных паслуг, крама, бібліятэка (закрыта ў 2011), таксама нядзейная новая лазня.

Каля вёскі дзве магілы ахвяр фашызму.

Remove ads

Дэмаграфія

  • 1897 год — 38 двароў, 268 жыхароў
  • 1905 год — 367 жыхароў (у вёсцы), 13 жыхароў (фальварак/маёнтак).
  • 1911 год — 318 жыхароў.
  • 1921 год — 40 дамоў, 214 жыхароў.
  • 1940 год — 73 двары, 285 жыхароў
  • 1959 год (перапіс) — 211 жыхароў
  • 1970 год — 253 жыхары
  • 1999 год — 72 гаспадаркі, 204 жыхароў
  • 2005 год — 64 гаспадаркі, 173 жыхары
  • 2011 год — 72 двары, 155 жыхароў

Самыя распаўсюджаныя прозвішчы Назарук і Барысюк.

Remove ads

Славутасці

  • Урочышча Княжая Гара — пагорак вышынёй 10 метраў на поўдзень ад вёскі, каля каналізаванай рэчкі Трасцяніцы. Побач ёсць і вышэйшыя пагоркі.
Thumb
Сучасны крыж на Княжай Гары.

Паводле мясцовага падання, княгіня Вольга, жонка князя Уладзіміра, падчас даўняй вайны была заспета пагоняй ворагаў у гэтых мясцінах, на пагорку над балотам, загінула тут і на месцы гібелі пахавана, амаль пад самай вяршыняй пагорка. З даўняга часу на магіле стаяў просты драўляны крыж, знесены бальшавікамі.

Thumb
Герб Уладзімірскага княства.

Асобу княгіні атаясняюць з жонкай уладзімірскага князя Уладзіміра Васількавіча — Вольгай Раманаўнай. Князь Уладзімір Васількавіч памёр 10 снежная 1288 года ў Камянцы, сваёй жонцы тастаментам ён пакінуў блізкія да Ляхчыц мясціны — горад Кобрын і сяло Гарадзел (на мяжы з Польшчай). Апошні раз княгіня Вольга Раманаўна згадана Галіцка-Валынскім летапісам Іпацьеўскага спісу пад сакавіком 1289 года[4].

Упершыню Княжая гара згадваецца Рэвізіяй Кобрынскай эканоміі 1563 года як «Княжая Гора, урочище села Рухович»[5]. Пазней Гару пазначалі на расійскіх XIX ст. і польскіх пачатку XX ст. картах. У канцы XIX ст. археолаг Ф. В. Пакроўскі са слоў святара запісаў: «с. Хабовічы… Блоцкай вол., Кобрынскага павета. У 5 вёрстах на паўднёвы захад ад сяла ёсць невялікі пагорак, званы ў народзе Княжая гара. Называецца так бо тут быццам у час бою забіта нейкая князёўна»[6].

Княжая гара ўплывала на жыццё Ляхчыц і ваколіц. У Пакроўскай царкве ў Хабовічах, у прыход якой уваходзяць Ляхчыцы, захоўвалася хроніка падзей урочышча Княжая гара, а 24 ліпеня «на Вольгу» адзначаецца прастольнае храмавае свята. У Ляхчыцах распаўсюджана жаночае імя Вольга. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2008 года № 659 зацверджаны геральдычныя сімвалы Ляхчыц — герб і сцяг, на якіх выяўлена княгіня Вольга.

Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь 22 лютага 2012 года прыняла рашэнне ўнесці прапанову ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пра наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці тапанімічнай аб’екту — назве ўрочышча Княжая Гара, якое знаходзіцца каля Ляхчыц Кобрынскага раёна. Гэта першы тапонім, які плануецца ўзяць пад ахову дзяржавы.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads