Траўлер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тра́ўлер[1][2][3] (англ.: trawler, ад англ.: trawl — трал, невад) — прамысловае судна, прызначанае для лоўлі тралам донных і пелагічных рыб, нярыбных аб’ектаў промыслу (кальмары, крэветкі, крабы і інш.) і іх першаснай апрацоўкі.


Траўлеры абсталёўваюцца халадзільнымі ўстаноўкамі для замарозкі і захавання прадукцыі ў трумах, абсталяваннем для спуску і пад’ёму трала (тралавыя лябёдкі, кранавыя стрэлы, парталы, сліпы), прыборамі і апаратурай кантролю і кіравання тралам, навігацыйным абсталяваннем, радыёсувяззю, сродкамі пошуку аб’ектаў лоўлі.
Адрозніваюць траўлеры малыя, сярэднія і вялікія (супертраўлеры даўжынёй да 130 м і водазмяшчэннем да 10 тыс. тон[1]). Да 1960-х гадоў будаваліся пераважна аднапалубныя траўлеры, на якіх трал апускаўся і падымаўся з борта судна[4]. З 1960-х гадоў атрымалі распаўсюджанне двухпалубныя, на якіх абсталяванне для спуску, пад’ёму і кіравання тралам размешчана на карме[4]. Малыя і сярэднія траўлеры акрамя трала могуць мець абсталяванне для іншых відаў лоўлі (кашальковага, ярусага і іншых).
Remove ads
Гл. таксама
- Сейнер
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads