Троцкае княства

From Wikipedia, the free encyclopedia

Троцкае княстваmap
Remove ads

Тро́цкае кня́ства — удзельнае княства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, якое існавала ў XIV — пачатку XV стагоддзя.

Хуткія факты Троцкае княства, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пасля смерці Вялікага князя літоўскага Гедзіміна, яго сыны — Альгерд і Кейстут дамовіліся падзяліць паміж сабой уладу ў Літве. Альгерд стаў Вялікім князем, кіраўніком Вільняй і Усходняй Аўкштотай. Кейстут атрымаў заходнія вобласці (сучасныя Заходняя Літва, Заходняя Беларусь і Падляшша), якія дзяліліся на Жамойць і іншыя землі, атрымаўшыя статус Троцкага княства са сталіцай у літоўскай крэпасці Трокі).

У 1382 годзе падчас грамадзянскай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім 1381—1384 гадоў Кейстут, быўшы ўжо Вялікім князем, быў схоплены сваім пляменнікам Ягайлам і зняволены ў вязніцы[1] ў Крэўскім замку, дзе загінуў пры смутных акалічнасцях (верагодна, быў задушаны)[2]. Троцкім князем стаў Скіргайла — брат новага Вялікага князя Ягайлы. Сын Кейстута Вітаўт, жадаючы вярнуць бацькаўскія землі, распачаў другую грамадзянскую вайну. Барацьба скончылася складзеннем Востраўскага пагаднення, па якім Вітаўт атрымліваў Жамойць, Троцкае княства і станавіўся Вялікім князем літоўскім як васал караля польскага[3].

2 кастрычніка 1413 года па ўмовах Гарадзельскай уніі Княства ператваралася ў Троцкае ваяводства, якім з гэтага часу кіравалі ваяводы, прызначаныя Вялікім князем.

Remove ads

Тэрыторыя

Thumb
Карта Вялікага Княства Літоўскага (Троцкае ваяводства адзначана чырвоным). Межы ваяводства ў цэлым адпавядалі межам княства[крыніца?]

Прыкладныя межы княства выглядалі наступным чынам: ад мяжы з Лівоніяй на поўначы да горада Кобрынін у Мазовіі на поўдні, і ад мяжы з Жамойцю і Польшчай на захадзе да віленскіх земляў на ўсходзе. У склад княства ўваходзілі такія гарады, як Коўна, Горадня, Наваградак.

Remove ads

Спіс князёў

Больш інфармацыі #, Імя ...

Гл. таксама

Зноскі

  1. Koncius J. B. Vytautas the Great, Grand Duke of Lithuania. — Miami: Franklin Press, 1964. — pp. 21-23.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads