Трошча (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тро́шча[1][2][3] — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне Заходняй Дзвіны, за 16 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёсак Белае і Гара.
Плошча паверхні 0,51 км². Найбольшая глыбіня 38,2 м, сярэдняя 12,4 м. Даўжыня возера 1,33 км, найбольшая шырыня 0,49 км. Даўжыня берагавой лініі 3,24 км. Аб’ём вады 6,3 млн м³. Плошча вадазбору 2,4 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй ад 6 м на поўначы і поўдні да 20 м на паўднёвым захадзе. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі на паўднёвым захадзе і паўднёвым усходзе зліваюцца са схіламі катлавіны, на невялікім участку на поўдні возера — сплавінныя. Зона мелкаводдзя шырынёй 10—15 метраў. На поўдні і поўначы пашыраецца да 70 метраў. У гэтых жа частках возера ў прыбярэжнай частцы фарміруюцца сапрапелі. Дно да глыбіні 2—2,5 м пясчанае, ніжэй ілістае. Вада ў возеры вызначаецца высокай празрыстасцю і нізкай колернасцю, добрай насычанасцю кіслародам.
Возера Трошча мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі, бяссцёкавае. У возера ўпадаюць ручаі. Шырыня паласы надводнай расліннасці ад 5—10 да 50 метраў, падводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 6 метраў.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб[4].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads