Трышчаціннік сібірскі
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трышчаці́ннік сібірскі[1][2] (Trisetum sibiricum) — від кветкавых раслін роду Трышчаціннік (Trisetum) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
[[|]]
Remove ads
Апісанне
Шматгадовая травяністая расліна 60—110 (130) см вышынёй. Сцябло прамое, голае. Похвы ў асноўным шурпатыя. Ліставыя пласціны з гладкім краем, 8—24 см × 3—8 мм, паверхні кудлатыя, верх валасісты, верхавінка завостраная. Мяцёлка (8) 12—23 см даўжынёй, з адносна доўгімі галінкамі. Каласкі 6—8,5 мм даўжынёй, жаўтлява-зялёныя, часам з залацістым адценнем, складаюцца з 2—3 кветак. Тычынак 3. Асцюк ніжняй кветкавай лускі больш-менш выгнуты, але без ярка выяўленага каленчатага выгіну, у ніжняй частцы трохі закручаны[3]. Плод — зярняўка.
Remove ads
Распаўсюджанне
Распаўсюджаны ва Усходняй Еўропе, ўмеранай і субарктычнай Азіі, Алясцы (ЗША) і Юкан (Канада)[4][3][5]. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, гіграфіт і мезатроф[6].
Ва Украіне расце на вільготных лугах і палянах, у альшаніках, волкіх і вільготных барах — у лесастэпе і часткова Палессі, спарадычна; пераважна на Левабярэжжы.
Ахоўваецца ў на тэрыторыі Беларусі, Літвы, Украіны (Львоўская вобласць), Эстоніі і шэрагу рэгіёнаў Расіі[6].
Кармавая расліна.
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 134. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- plantsoftheworldonline.org . (англ.)
- npgsweb.ars-grin.gov . (англ.)
- Трищетинник сибирский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads