Трэма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трэ́ма (ад стар.-грэч.: τρῆμα — «дзірка, прабіўка»), таксама дыярэ́зіс (ад стар.-грэч.: διαίρεσις — «падзел») — дыякрытычны знак у пісьменнасці некаторых моў, які складаецца з дзвюх кропак, змешчаных гарызантальна побач, над галоснай літарай. Такі знак паведамляе, што галосную належыць вымаўляць асобна ад папярэдняй галоснай.
Напрыклад, французскае слова «naïf» вымаўляецца [наіф], а не [нэф], як належала б, згодна з правіламі вымаўлення спалучэння літар «ai».
Ставіцца над другім з двух галосных запар у грэчаскай, грэцызьме латыні і раманскіх мовах, часам у англійскай, паказвае на паасобнае вымаўленне двух галосных.
Дыярэзіс часам выкарыстоўваецца ў англійскай мове ў асабістых імёнах і прозвішчах, напрыклад у імёнах Chloë і Zoë, і ў некаторых словах, такіх, як naïve, Boötes, і Noël[1][2][3].
Remove ads
Гісторыя
У грэчаскай мове трэма выкарыстоўвалася ў эліністычны перыяд у літарах ι і υ, часцей за ўсё ў пачатку слова, як у ϊδων, ϋιος і ϋβριν, каб аддзяліць іх ад папярэдняй галоснай. Аднак знак таксама выкарыстоўваўся, каб паказаць, што галосны ўтварае свой уласны склад (у фаналягічным перапынку), як у ηϋ і Αϊδι[4][5].
Для гэтай мэты дыярэзіс быў запазычаны ў некалькі моў Заходняй і Паўднёвай Еўропы, сярод якіх аксітанская, каталанская, французская, нідэрландская, валійская і англійская. У якасці далейшага пашырэння некаторыя мовы пачалі выкарыстоўваць дыярэзіс кожны раз, калі галосную літару трэба было вымаўляць асобна. Гэта ўключала галосныя, якія інакш утваралі б дыграфы з зычнымі або проста маўчалі. Напрыклад, у арфаграфіях іспанскай, каталанскай, французскай, галісійскай і аксітанскай моў графемы gu і qu звычайна азначаюць адзін гук, [ɡ] або [k], перад пярэднімі галоснымі e і i (або перад амаль усімі галоснымі ў аксітанскай). У некалькіх выключэннях, калі u вымаўляецца, да яго дадаецца дыярэзіс.
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads