Трэматадозы

група гельмінтозаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Трэматадозы
Remove ads

Трэматадозы[2] (trematodoses) — глісныя хваробы чалавека і жывёл, выкліканыя смактунамі.

Хуткія факты Трэматадозы, Медыцынская спецыяльнасць ...

Апісанне

Усе трэматадозы — біягельмінтозы. Першым гаспадаром паразіта заўсёды з’яўляецца малюск.

У чалавека ўзбуджальнікі паразітуюць у печані, падстраўнікавай залозе, кішэчніку, лёгкіх, у крыві, абумоўліваючы разнастайныя разлады.

Заражэнне адбываецца звычайна пры пападанні ўнутр лічынак з вадой і прадуктамі харчавання; пры апістархозе і метаганімозе — праз рыбу, пры параганімозе — праз крабаў і прэснаводных ракаў, пры фасцыялёзе — праз ваду і расліны; пры шыстасаматозах лічынкі паразітаў пранікаюць праз скуру падчас купання.

Remove ads

Распаўсюджанне

Апістархоз сустракаецца часцей у Заходняй Сібіры, параганімоз і метаганімоз — на Далёкім Усходзе, шыстасамоз — у трапічных краінах. Лячэнне залежыць ад віду трэматадозу.

Арыентыровачна на трэматадозы печані хворыя каля 17 млн чалавек. Асаблівы аспект складаюць паразітарна-анкалагічныя асацыяцыі трэматадозаў печані з канцэрагенезам. Напрыклад, у Расіі найбольшая частата халангіякарцыномы адзначаецца ў інтэнсіўных агменях апістархозу у Об-Іртышскім рэгіёне. Развіццё халангіякарцыомы пры трэматадозах печані — шматфактарны працэс, у якім паразіты гуляюць ролю стымулятараў злаякаснага росту.

Remove ads

Сімптомы

Пры трэматадозах печані (апістархоз, кланархоз, фасцыялёз) развіваюцца хранічны халецыстахалангіт, гепатыт, панкрэатыт, магчымыя пашкоджанні розных аддзелаў страўнікава-кішачнага тракту, назіраюцца таксама неўралагічныя парушэнні. Характэрнай прыкметай мочапалавога шыстасамозу з’яўляецца «тэрмінальная гематурыя» (з’яўленне крыві ў канцы мачавыпускання) і дызузычныя разлады.

Шыстасомы таксама могуць ствараць умовы для ўзнікнення рака.

Прагноз

Прагноз залежыць ад узбуджальніка і органа-мішэні. Значная доля ускладненняў абумоўлена нетыповай лакалізацыяй гельмінтаў, што звязана са складанай міграцыяй і непрыстасаванасцю да існавання ў арганізме чалавека многіх з іх.

Прафілактыка

Прафілактыкай з’яўляецца ахова навакольнага асяроддзя ад забруджвання нечыстотамі, выкананне правіл асабістай гігіены, устрыманне ад ужывання ў недавараны выглядзе рыбы, ракаў і крабаў.

Спіс трэматадозаў чалавека

У людзей апісаны каля 40 відаў трэматод. У лік трэматадозаў чалавека ўваходзяць:

  • Апафалоз
  • Алярыёз
  • Апістархоз
  • Артыфехінастамоз
  • Гастрадыскаідоз
  • Гетэрафіёз
  • Дыкрацэліёз
  • Кланархоз
  • Метаганімоз
  • Метархоз
  • Нанафіетоз
  • Натакатылідозы
  • Параганімоз
  • Парамфістаматыдозы
  • Плагіярхоз
  • Прастаганімоз
  • Псеўдамфістамоз
  • Уотсаніёз
  • Фасцыялёз
  • Фасцыялапсідоз
  • Хімастлоз
  • Цэркарыёз
  • Шыстасамоз
  • Эўрытрэмоз
  • Эхінапарыфіёз
  • Эўпарыфіёз
  • Эхінастамоз
  • Эхінахазмоз
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads