Метаганімоз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Метаганімоз (metagonimosis) — гельмінтоз з групы трэматадозаў, які характарызуецца разладам дзейнасці кішачніка.
Этыялогія і эпідэміялогія
Узбуджальнік трэматода Metagonimus yokogawai даўжынёй 1-2,5 мм, шырынёй 0,4-0,7 мм. Цела пакрыта маленькімі шыпікамі, брушная прысоска зліта з ротавай. Яйцы маюць памеры 0,023 — 0,029 х 0,014—0,018 мм з вечкам на адным і патаўшчэннем шкарлупіны на іншым канцы. Дарослыя паразіты лакалізуюцца ў тонкім кішачніку чалавека, сабакі, кошкі. Развіццё адбываецца са зменай двух гаспадароў-прэснаводных малюскаў і розных відаў рыб.
Заражэнне чалавека адбываецца пры ўжыванні ў ежу сырой рыбы і выпадковым заглынанні яе лускавінак. Захворванне распаўсюджана ў Кітаі, Карэі, Японіі, у басейне Амура, а таксама на Сахаліне.
Remove ads
Патагенез
Гуляюць ролю сенсібілізацыя арганізма антыгенамі гельмінта і пашкоджанне слізістай абалонкі тонкай кішкі лічынкамі і дарослымі асобінамі паразіта.
На ранняй стадыі захворвання характэрныя ліхаманка, скурны сверб, эазінафілія. Трохі пазней развіваецца энтэрыт, які выяўляецца болем у верхняй палове жывата, млоснасцю, зацяжным паносам. Працягласць інвазіі каля 1 года.

Remove ads
Лячэнне
Дыягназ ставіцца па выяўленні ў фекаліях яец гельмінта.
Хворых шпіталізуюць, лячэнне праводзяць эфірным экстрактам шчытоўніка мужчынскага (Dryopteris filix-mas), а таксама нафтамонам і празіквантэлам.
Прагноз спрыяльны.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads