Тулаўскі сельсавет (Зэльвенскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ту́лаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Тулава.

Хуткія факты Тулаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Дзергялёўскага і Пасуціцкага сельсаветаў[1]. З 17 красавіка 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Ваўкавыскага раёна. 22 мая 1967 года ў склад сельсавета з Каралінскага сельсавета перададзена вёска Шэйкі[2]. 18 красавіка 2017 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Каралінскага сельсавета[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 813 чалавек[4], з іх 60,1 % — беларусы, 30,6 % — палякі, 7,1 % — рускія, 1,7 % — украінцы[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: аграгарадок Міжэрычы, вёскі Дзергілі, Задвор’е, Калінаўка, Клепачы, Крэсла, Мештавічы, Пузікі, Талалайкі, Тулава, Шэйкі, Янаўшчына.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads