Турэцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Турэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Турэц.

Хуткія факты Турэцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мірскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Слабодскага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Карэліцкага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1739 чалавек[2], з іх 95,3 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 0,9 % — палякі[3]; паводле перапісу 2019 года — 1263 чалавекі[4].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads