Турэц (Карэліцкі раён)

аграгарадок у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Турэц (Карэліцкі раён)map
Remove ads

Турэ́ц[2] (трансліт.: Turec, руск.: Турец) — аграгарадок у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Турэцкага сельсавета. Насельніцтва 670 чал. (2000). Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы ўсход ад Карэлічаў, за 32 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея; на аўтамабільнай дарозе Карэлічы — Мір.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Першы ўспамін Турца змяшчаны ў Галіцка-Валынскім летапісе і датуецца 1276 годам, калі галіцка-валынскія князі разам з татарамі пайшлі на Наваградак і Гродна. У XIV ст. мясцовасць знаходзілася ва ўладанні князя Уладзіміра Альгердавіча. Яго сын князь Аляксандр (Алелька) перадаў навакольныя землі Лаўрышаўскаму манастыру.

У XVI ст. Турэц атрымаў статус мястэчка, уваходзіў у склад Наваградскага павета і знаходзіўся ва ўладанні магнатаў Хадкевічаў. Ад гэтага часу тут пасяліліся яўрэі, якія займаліся пераважна дробным гандлем. Паводле звестак на 1717 год яўрэйская абшчына Турца плаціла 340 злотых пагалоўнага падатку. З XVII ст. у мястэчку існаваў невялікі касцёл, пабудаваны гетманам К. Хадкевічам. Побач з касцёлам стаяла грэка-каталіцкая царква. Апроч гэтага, дзейнічала праваслаўная драўляная Юр'еўская царква.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Турэц апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Ярэміцкай воласці Наваградскага павета. Станам на 1799 год у мястэчку было 152 дымы. На 1880—171 двор, 2 праваслаўныя царквы, сінагога, яўрэйская малітоўная школа, 3 млыны, 2 карчмы, 5 крам. Побач — фальварак і маёнтак Ліпніцкіх і Свідзінскіх. У 1888 годзе расійская адміністрацыя пабудавала ў Турцы новую мураваную царкву. У 1890 годзе адкрылася народнае вучылішча. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Турцы было 230 двароў, царква, капліца, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, народная вучылішча, хлебазапасны магазін, пошта, 18 крам, 2 ветраныя млыны, 7 заезных дамоў; рэгулярна (23 красавіка і 1 кастрычніка) адбываўся кірмаш, кожны аўторак — таргі. Станам на 1908 год у мястэчку было 363 двары.

Thumb
Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Турэц апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ярэміцкай гміне Наваградскага павета, з 1926 — цэнтр гміны Стаўбцоўскага павета. У верасні 1921 года ў мястэчку было 218 двароў, сямікласная агульнаадукацыйная школа, клуб, прыватная бібліятэка, пошта, 5 корчмаў. Станам на 1931 — 3 млыны, 25 крам, ашчадна-крэдытная каса.

У 1939 годзе Турэц увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. У гэты час тут было 311 двароў. На 1 студзеня 2000 года ў вёсцы было 292 двары.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1830 — 518 муж., з іх шляхты 4, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 116, мяшчан-хрысціян і сялян 394, жабракоў 2[3]; 1863 — 794 чал.; 1897 — 1596 чал.
  • XX стагоддзе: 1908 — 1893 чал.[4]; 1921 — 1290 чал.[5]; 1931 — 1,5 тыс. чал.; 1940 — 1508 чал.; 1 студзеня 2000 — 670 чал.[6]

Інфраструктура

У Турцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка.

Славутасці

Thumb
Млын
Thumb
Камяніца
Thumb
Могілкі яўрэйскія

Страчаная спадчына

  • Сядзіба Хадкевічаў (XVII ст.)
  • Царква Святога апостала Яна Багаслова (1830)

Вядомыя асобы

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads