Крынічнік даўгалісты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крынічнік даўгалісты
Remove ads

Крынічнік даўгалісты[1][2] (Veronica longifolia) — адна- або двухгадовая травяністая расліна, від роду Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae). Лекавая расліна.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Крынічнік даўгалісты, турэчынка[3], бурачнік, падхлоп[4][5], расходнік, шалфей баравы[3].

Батанічнае апісанне

Сцябло прамое або ўзыходзячае, голае або коратакаапушанае, 20-30 см вышынёй.

Лісце супраціўнае, чарашковае, падоўжана-пірамідальнай формы, двойчывострапілаватае.

Кветкі двухполыя, няправільныя, у густых гронках (адна верхавінная і некалькі бакавых). Вяночак чатырохраздзельны, інтэнсіўна-сіні.

Плод — каробачка. Цвіце ў ліпені — жніўні.

Распаўсюджанне

Від распаўсюджаны ў Еўропе і Азіі. Ва Украіне сустракаецца на большай частцы тэрыторыі, акрамя Крыму і стэпу, расце на лугах, у зарасніках кустоў і па берагах рэк.

Таксанамія

Від Крынічнік даўгалісты ўваходзіць у род Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).

  яшчэ 21 сямейства (згодна Сістэме APG II)   яшчэ ад 300 да 500 відаў
       
  парадак Ясноткакветныя     род Крынічнік    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Трыпутнікавыя     від
Крынічнік даўгалісты
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ 90 родаў  
     
Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 139. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.
  3. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads