Туя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Туя
Remove ads

Ту́я[1] (Thuja) — род вечназялёных хвойных дрэў і кустоў сямейства кіпарысавых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Вечназялёныя аднадомныя дрэвы або кусты. Вышыня дрэў 7—11 м (часам да 20 м), дыяметр да 30 см (у асобных экзэмпляраў да 90 см). Каранёвая сістэма паверхневая. Крона густая, пірамідальная або конусападобная, у некаторых сартоў шарападобная. Парасткі падоўжаныя; маладыя — плоскія, дарослыя — акруглыя, гарызантальныя або ўзбежныя. Лісце накрыж супраціўнае, простае, суцэльнае, суцэльнакраёвае, лускападобнае, рэдка іголкападобнае. Мужчынскія шышкі дробныя, даўжынёй 1-3 мм, шарападобныя, чырванаватыя. Спелыя жаночыя шышкі даўжынёй 7-15 мм, з 4-6 парамі пляскатых супраціўных лускавінак, даўгавата-яйцападобныя, прамастаячыя, спярша зялёныя, пры паспяванні бурыя; спеюць восенню ў год апылення. Пасля выспявання ападаюць цалкам. Насенне пляскатае, з двума крыламі.

Працягласць жыцця ў сярэднім 100—200 гадоў (некаторыя віды дажываюць да 1000 і больш гадоў).

Remove ads

Пашырэнне

Род налічвае 5 відаў, распаўсюджаных пераважна ў халодных і ўмераных шыротах Паўночнай Амерыкі (2 віды) і Усходняй Азіі (3 віды). Шырока культывуюцца ў многіх іншых рэгіёнах зямнога шара.

Ценевынослівая, зімаўстойлівая, вільгацелюбівая, непатрабавальная расліна, устойлівая да гарадскіх умоў, добра пераносіць стрыжку, лёгка размнажаецца чаранкаваннем. На Беларусі інтрадукавана туя заходняя, ці негніючка (Thuja occidentalis) і туя складкавая, або гіганцкая (Thuja plicata). Часцей вырошчваюць тую заходнюю і яе садовыя формы. Ва ўмовах Беларусі схільная да кушчэння, пыленне ў сакавіку — красавіку.

Remove ads

Выкарыстанне

Драўніна лёгкая, духмяная, устойлівая да гніення, шырока прымяняецца ў будаўніцтве, для вырабу музычных інструментаў і розных прадметаў быту. Каштоўная дэкаратыўная расліна (асабліва для стварэння жываплотаў). Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads