Хвоі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хвоі
Remove ads

Хвоі (Pinales, у мінулым — Coniferales, г.зн. «шышканосныя»[1]) — парадак раслін з класу Хвойныя (Pinopsida), які змяшчае ўсіх сучасных прадстаўнікоў хвойных раслін, у т.л. кедр, хвою, елку, піхту, лістоўніцу, секвою, кіпарыс, ядловец і ціс. Вядомыя, аднак, некаторыя выкапні хвойных раслін, якія не адносяцца да парадку Pinales.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Асаблівасці біялогіі

У жыццёвым цыкле дамінуе спарафіт. Адметнай асаблівасцю гэтых раслін з’яўляецца рэпрадуктыўная структура, вядомая пад назвай «шышка». На спарафіце ўтвараюцца жаночыя і мужчынскія шышкі. У пыльніках, якія фарміруюцца ў мужчынскіх шышках, утвараюцца мікраспоры. Яны даюць пачатак мужчынскім гаметафітам — пылковым зярнятам. У семязачатках, якія фарміруюцца ў жаночых шышках, утвараюцца мегаспоры. Адна з іх дае пачатак жаночаму гаметафіту — першаснаму эндасперму. Пылковыя зярняты з дапамогай ветру пераносяцца на семязачаткі. Пры іх прарастанні ўтвараецца пылковая трубка, якая дастаўляе дзве нерухомыя мужчынскія гаметы — сперміі — да яйцаклеткі. З семязачатка пасля апладнення ўтвараецца семя. Прарастаючы, семя дае пачатак новаму спарафіту.

Remove ads

Класіфікацыя

Сямействы:

У мінулым цісавыя (разам з Cephalotaxaceae) вылучалі ў асобны парадак Taxales, але апошнія генетычныя даследаванні паказалі, што прадстаўнікі гэтага сямейства монафілетычныя іншым хвойным раслінам, і цяпер яны таксама аднесены да парадку Pinales.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads