Тыксі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ты́ксі[2] (руск.: Ти́кси, якуцк.: Тиксии) — пасёлак гарадскога тыпу, цэнтр Булунскага ўлуса Рэспублікі Саха (Якуція). Самы паўночны населены пункт Якуціі. У спісе самых паўночных населеных пунктаў Расіі займае чацвёртае месца пасля пасёлкаў Дыксан, Сындаска, Хатанга. Знаходзіцца за Палярным кругам, на ўсход ад вусця Лены на беразе аднайменнай бухты мора Лапцевых. Адносіцца да раёнаў Крайняй Поўначы.
Remove ads
Гісторыя
Створаны як адзін з пунктаў Паўночнага марскога шляху ў 1933 годзе. Недалёка знаходзіцца створаная ў 1932 годзе палярная станцыя, а таксама створаная ў 1957 годзе Палярная геакосмафізічная абсерваторыя «Тыксі».
Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1939 года.
У 1941—1944 гадах Тыксі быў пунктам фарміравання ўнутраных арктычных канвояў.
Насельніцтва
Remove ads
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14). — карта Рэспублікі Саха (Якуція)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads