Акадэмія тэатральнага мастацтва імя Аляксандра Зельвяровіча ў Варшаве
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Акадэмія тэатральнага мастацтва імя Аляксандра Зельвяровіча ў Варшаве (польск.: Akademia Teatralna im. Aleksandra Zelwerowicza w Warszawie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова мастацкага профілю з сядзібай у Варшаве.
Remove ads
Гісторыя
Установа была заснавана ў 1946 годзе, працягваючы традыцыі Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва. Першы копус вучэльні знаходзіўся ў Лодзі. У 1949 годзе навучальная ўстанова была пераведзена ў Варшаву. З 1955 года сядзіба акадэміі знаходзіцца ў будынку XVIII стагоддзя Collegium Nobilium на вуліцы Мядовай. У 1955 годзе ўстанове было прысвоена імя Аляксандра Зельвяровіча, а праз сем гадоў яна атрымала статус акадэмічнай вышэйшай навучальнай установы. Пасля пераезду ў 1949 годзе з Лодзі ў Варшаву рэктарам акадэміі стаў Ян Крэчмар, які займаў гэтую пасаду да 1967 года. У 1970-1981 гадах рэктарам школы быў Тадэвуш Ламніцкі. Функцыі рэктара таксама выконвалі Анджэй Лапіцкі і Ян Энглерт. На працягу іх кадэнцый была адноўлена былая сцэна канвінкта піяраў, якая атрымала назву ТЭАТР Collegium Nobilium. У цяперашні час тут ставяцца дыпломныя спектаклі акцёрскага аддзялення.
Remove ads
Структура
- Акторскае аддзяленне
- Рэжысёрскае аддзяленне
- Аддзяленне тэатразнаўства
- Аддзяленне лялькавага мастацтва ў Беластоку
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads